Интересные ссылки

Iгрышча

Gаводле спосабу слова ўтварэння стаiць у шэрагу слоў, што абазначаюць месца, дзе нешта расло (iржышча, ллянiшча, бульбянiшча), было пабудавана (хацiшча, цар ковiшча, селiшча, гарадзiшча), мес ца, пляц, на якiх групуюцца пэўныя забудовы (дварышча), альбо месца, дзе нешта перыядычна адбываецца (такавiшча, стрэльбiшча, iгрышча). I. цяпер абазначае ўжо само дзеян не, дакладней абазначала, бо яно належыць да рэалiяў традыцыйнай беларускай культуры, якiя знiклi з практыкi да сярэдзiны ХХ ст. Пер шапачаткова I. было папулярным у беларусаў i азначала забаву моладзi шлюбнага ўзросту, абавязковымi элементамi якой былi музыка, танцы з размеркаваннем пар на ўвесь вечар i вячэрапiр у складчыну. Размерка ванне пар i пачастунак адрознiвае I. ад танцаў, на I. удзельнiчалi толькi загадзя абяўленыя ўдзельнiкi: павiнна было хапiць людзей для раз меркавання па парах. Традыцыйна I. праводзiлася не абыкалi, а на вы значаныя каляндарныя святы, най перш на Каляды. Усе iншыя пры сутныя былi гледачамi I., яго каментатарамi, гарантамi яго трады цыйнасці. Найбольш дасканала рас працаваным было каляднае абрад вае I. «Жанiцьба Цярэшкi» (гл. Цярэшка), якое мела свае ўласныя мелодыi, уласныя тэксты песняў, грунтавалася на асаблiвай мiфалогii i мела пашырэнне толькi на тэрыто рыi палачан. Даўней I. мела функ цыю легiтымiзацыi новазлучаных су жонскiх пар накшталт хрысцiянскага вянчання, было формай язычнiцкага бласлаўлення шлюбу, што асуджала ся царквой. У Iпацеўскiм летапiсе га ворыцца, што «схадзiлiся яны [радзi мiчы] на iгрышчы, на скокi i на ўсялякiя шатанскiя песнi, i тут «умыкалi» сабе жонак з якою вось хто дамовiўся». Такiм чынам, на I. складалiся сужонскiя пары па ўзаем най схiльнасцi i само I. служыла вельмi важным iнтарэсам грамады. Дарэчы, iгра ў народнай гаворцы азначае не толькi iгру на музычных iнструментах, але i любоўную iгру, акт апладнення (iгра сонца ў пэўныя тэрмiны, найграныя (аплодненыя) яйкi i iнш.).