Интересные ссылки

Iголка

Згадкi пра I. выяў ляюць сувязь яе з iдэяй руху i адпа ведна з матывам кантакту з тым све там. I. уваходзiла ў склад пасагу, што акрамя ўтылiтарных намераў звязва ла яе з iдэяй паспяховага стварэння, «сшывання» новай сямi. У ака зiянальнай i купальскай абраднасцi беларусаў I. знайшлi выкарыстанне ў выпадках выяўлення так званых «малочных» чараўнiц (гл. Ведзьмы малочныя) i помсты iм дзеля гэ тага працэджвалi малако праз цадзiлку з уторкнутымi ў яе I. i кiпяцiлi iх. У дачыненні да выкарыстання I. існавалі пэўныя рэгламентацыі. Так, трэба было пільнавацца, каб не па калоць кагосьці I. ці нечым іншым вострым на Каляды, бо можа нара дзіцца двухгаловае дзіця. Гэтаксама ў «крывыя» калядныя вечары трэба было наагул устрымлівацца ад шытва.