Интересные ссылки

Iван-галавасек

Галаварэз, Сцйнцель, Калннавік, Посны, свя та Ўсекнавення галавы Iаана Хрыс цiцеля (11 верасня н. ст.). У гэты дзень забаранялася есцi скаромнае, а таксама ўжываць у страву круглыя плады, каб не быць падобнымi на Iрадыяду, якая забаўлялася галавой Iаана Хрысцiцеля, нiбы яблыкам (парушэнне гэтай забароны па гражала нарывамi на целе). Верылi, што на працягу года адсечаная га лава Iаана Прадцечы прырастае да свайго месца, аднак калi на I. Г. ка рыстацца нажамi i сякерамi, то яна можа зноў адпасцi, i таму старалiся ў гэты дзень нiчога не сячы i не рэ заць, нават хлеб ламалi рукамi цi на разалi лусты загадзя. Калi на I. Г. варылi бацвiнне, то пазбягалi чыр вонага, баючыся, што на працягу года ў доме пральецца чыянебудзь кроў. Каб у гаспадарцы нiчога не згарэла, iмкнулiся выпалiць у печы загадзя, старалiся не завозiць у хля вы сена i пазбягалi рабiць штоне будзь iстотнае. Дзяўчаты не рас чэсвалi на I. Г. косы, каб валасы не секлiся; не мылi галовы, каб не наклiкаць каўтуна цi галаўнога болю. На Палессi на Калiнавага Iвана ламалi калiну i варылi з яе кiсель цi кашу, каб цэлы год не ба лела галава.