Интересные ссылки

Зямля

У народных уяўленнях адна з асноўных касмiчных стыхiй (побач з вадой, паветрам i агнём), першаэлемент, з якога ствараўся Су свет. У касмаганічных паданнях па крэсліваецца, што першай Бог ства рыў менавіта З. З. асэнсоўвалася як усеагульная крынiца жыцця, мацi ўсяго жывога, у тым лiку i чалавека (лiчылася, што Бог стварыў чалавека з З.). Уяўленнi аб З. цесна звязаныя з паняццем рода, радзiмы, краiны. Па народных перакананнях, З. «круглая як чалка» (або «шпакова яйка») i стаiць на вадзе; усярэдзiне З. увесь час гарыць агонь i пад З. жы вуць iншыя людзi «малыя, няду жыя, бо няма сонца», але калі будзе канец свету, то З. як бы перавернец ца і гэтыя людзі апынуцца на па верхні З., тады як цяперашнія яе на сельнікі пойдуць пад З. У адпаведнасці з міфалагічнымі ўяўленнямі З. лічылі жывой істотай, якая несла ў сабе жаночы пачатак. Яна апладнялася жыватворным даж джом увасабленнем мужчынскага пачатку і давала новы ўраджай, таму ў песенных і празаічных творах яе называюць «мацісырая З.» З. як «кармiцелька» лiчылася святой, што тлумачыць паважнае, асцярожнае да яе стаўленне («няможна З. бiць, зня вераць цi пашкудзiць, бо З. святая»). Аб гэтым сведчаць шматлікія забаро ны і рэгламентацыі паводзінаў лю дзей у дачыненні да З.: яе нельга біць калом, розгай, бізуном, калупаць на гой. Адначасова існавала забарона чапаць З. у перыяд яе зімовага сну ад Пакроваў і да Радаўніцы («можа быць смерць у сваёй сямі або неўра джай»). Самай моцнай клятвай (ад якой нельга адракнуцца ні пры якіх абставінах) лічылася тая, калі чала век спачатку цалаваў, а затым зядаў жменьку З. Родная З., узятая чалаве кам з сабой на чужыну, адыгрывала ролю абярэга, пасля ягонай смерцi яе клалі ў магiлу. Каб хлопец адслужыў у войску і вярнуўся дадому жывым і здаровым, у час яго провадаў у войс ка выконвалася наступнае рытуаль нае дзеянне: правай босай нагой хлопец пакідаў на З. каля парога вы разны адбітак, маці збірала З. са сле дам у чыстую хусціну, завязвала на два вузлы і несла ў хату, каб захоўваць у чырвоным куце ўвесь тэрмін вайс ковай службы. Архетып З. цесна звязаны з куль там продкаў. З аднаго боку, продкі лічыліся валадарамі З., а з другога, яна была іх вечнай калыскай: «З. святая, яна наша маці, яна нас жывых корміць, а па смерці да сябе прыхіляе». Двухполюснасць ста сункаў чалавека з З. выразна адлюстраваная ў пахавальнай абрад насці і каляндарных святах, звяза ных з ушанаваннем продкаў. Перад пахаваннем нябожчыка абавязкова абмывалі і пераапраналі ва ўсё чыс тае, новае. Смерць i пахаванне разглядалiся як вяртанне ў матчына ўлонне. Але З. як чыстая стыхiя маг ла не прымаць «закладных», «нячы стых» нябожчыкаў (самагубцаў, чараўнiкоў), гэтаксама як i забiтага перуном чорта, змея i iншых мi фалагiчных персанажаў. Як усё жывое, З. нараджалася вяс ной, а памірала ўвосень. Паводле ўяў ленняў беларусаў, З. «замыкаецца», засынае на зiму i «адмыкаецца», пра чынаецца ўвесну. Гэтая акалічнасць выклікала да жыцця шэраг абрада вых дзеянняў, скіраваных на павелі чэнне спору З., адначасова яны жор стка рэгламентавалі паводзіны чалавека ў дачыненнях да яе. З мэ тай хутчэйшага абуджэння З. выка рыстоўвалi розныя магiчныя прыёмы. На Масленку рабілі лёдавыя горкі сімвал цяжарнасці З., на Саракi дзяў чаты разрывалi 40 (гл. Сорак) вяро вачак, што сiмвалiзавала разрыў З. зiмовых путаў, на Вялікдзень з горак качалі яйкі, каб абудзіць яе і паспры яць урадлівасці, а таксама ахвяравалі ёй рэшткі святочнай ежы. У час да жынак на ніве пакідалі «вялесаву ба раду» (гл. Барада2), каб захаваць спор на будучы год. З. зяўляецца крытэрыем чалаве чай маральнасцi наагул. Так, за грахi чалавека З. можа правалiцца або пра глынуць горад, вёску цi манастыр. У народным арнаменце З. iнтэр прэтавана ў выглядзе характэрных матываў, сустракаецца з першабыт ных часоў у аздабленнi вырабаў по бытавага, абрадавага, мастацкага прызначэння. У разьбе, ткацтве, вы шыўцы асэнсаванне З. набыло ўвасаб ленне ў выглядзе ромба, квадрата, прастакутнiка, падзеленага на мен шыя ромбiкi цi квадрацiкi, звычайна з кропкай у цэнтры кожнага (зярнят ка ў З.). Асэнсаванне З. як касмiчнага цела ўвасаблялася ў выглядзе ромба з адросткамi ўсярэдзіну i звычайна суправаджалася матывам Сонца ромба з промнямiадросткамi. Змеш чаныя адзiн ў адзiн, гэтыя матывы абазначалi адзiнства, яднанне Сонца i З., наступленне вясны; яны ўтвара юць адзiн з найбольш папулярных, пашыраных i ўлюбёных элементаў тканага i вышыванага арнаменту, якiм аздаблялi адзенне, пасцель, ручнiкi, абрусы ды iнш. Гэты матыў, якi ўжо ў ХХ ст. страцiў сваё сiм валiчнае значэнне, у аздабленнi вы рабаў дэкаратыўнамастацкага пры значэння карыстаецца папулярнасцю i сёння.