Интересные ссылки

Зязюля

Птушка з роду Cuculus, незвычайнасць бiялогii якой (не робiць гнязда, не выседжвае яйкі, не кормiць птушанят, трымаецца са мотна, скрытна, гучна кукуе, у па лёце нагадвае ястраба ды iнш.) спарадзiла шмат паданняў, якiя мiфалагiчным спосабам тлумачылi ўсе гэтыя асаблiвасцi яе незвычай ным паходжаннем. Асноўныя сюжэ ты «зязюлiнага мiфа», зафiксаваныя беларускiмi збiральнiкамi, наступ ныя: 1) З. гэта ператвораная ў птушку дачка (князёўна), якую пракляла мацi за непаслухмянасць (не хацела выходзiць замуж за таго, каго вызначыла мацi); 2) З. гэта скупая сястра, што не хацела дапа магчы брату, i той памёр. Апамята шыся, сястра плакала i клiкала яго па йменню «Якуб, Якуб!» i так ста ла птушкай; 3) З. гэта ўдава (сал датка), што ад вялiкага жалю па мужу плача (кукуе) доўга, пакуль не становiцца птушкай; 4) З. гэта мацi, якая з крыўды на дзяцей, што не падалi ёй, хворай, вады, скiнулася птушкай i вылецела праз акно з хаты; 5) З. гэта дзяўчына, што стала жонкай вужа i жыла шчаслiва, пакуль не наведала род ны дом са сваiмi дзецьмi: браты вы пыталi таямнiцу, падманам вы клiкалi мужавужа i забiлi яго. Ад жалю жонка стала З., сыны салаўямi, сакаламi, дачка, што вы дала таямнiцу, жабкай. Гэты сюжэт у лiтоўцаў мае iншае развя занне: жонка вужа ператвараецца ў елку (eglл), сыны становяцца дубамi, ясенямi, дачка асiнай. З. у сюжэ це пра Эгле выступае як вястунка, што папярэджвае сватоў вужа пра падман людзей: замест дзяўчыны яны давалi белую гуску, белую авеч ку, белую цялушку; 6) З. гэта ску пая жанчына, што пашкадавала ахвяраванага жабраку, Богу пад выг лядам жабрака, хлеба, за кару ёй ператварэнне ў птушку; 7) З. гэта выбраная птушка для пошукаў пту шынага караля Кука, за што астатнiя птушкi абяцалi гадаваць яе дзяцей; 8) У Ноевым каўчэзе З. неўзлюбiў яе «кукуль», i Ной аддаў яе iншым птушкам. Кукуш застаўся без пары, лётае, кукуе самотны. З. заняла важнае месца ў абрада вым календары беларусаў, яе кука ваннем абазначаецца вясна, ад Вялi кадня да Пятра («Кукуй, зязюлька, да Пятра»). Па кукаваннi З. лiчылi гады жыцця, па першым кукаванні варажылi, якi будзе год (добры, калi першае кукаванне чулася ў пакрытым лiсцем лесе, i благi, калi яно адбыва лася на «голы лес»). Пра свой уласны дабрабыт варажылi таксама па пер шым кукаванні: маеш з сабой грошы будзе год для цябе багаты, не маеш наадварот. Дзеля гэтага пакiдалi сабе апошнi грош «на зязюльку», на шчас це. Зязюлiна кукаванне стала раўна значна плачу, галашэнню, а сама птушка сiмвалам самотнасцi, удоў ства, жалю. Вечная ўдава З. не мае пары i спарваецца, паводле народ ных уяўленняў, з самцамi iншых пту шак. Лiчылася, што кукуе зязюлька самачка, на самай справе, як ва ўсiх птушак, самчык, самка адказвае яму цiхiм «кохкохкох». Iснуе пера кананне, што не толькi З. як вiд утва рылася ў вынiку метамарфозы жан чыны ў птушку, але i сама птушка сезонна падвяргаецца пераменам: пад восень З. знiкае, ператварыўшыся ў каршуна, што тлумачыцца пада бенствам афарбоўкi перя, характару палёту гэтых птушак. З. звязвалася ва ўяўленнях з тым светам, са смер цю, яна лiчылася вястункай сумных падзей, смерцi, хваробы, няшчасця. У некаторых мясцовасцях З. зганялi са страхi, баючыся яе вестак. Разам з тым З. сакральна абароненая птуш ка, забiваць яе нельга, шкодзiць таксама. Праклён «Каб ты зязюлькi не пачуў!» азначаў пажаданне чала веку смерцi. Сувязь З. са светам мёр твых пацвярджаецца яе падабен ствам да русалак, абрадавае «пахаванне зязюлькi» супадае з «па хаваннем русалкi», «провадамi руса лак», а «куку!» характэрны воклiч русалак. Матыў ператварэн ня жанчыны ў З. шырока выкарыс тоўваецца ў песнях, асаблiва ў бала дах, дзе метамарфоза адбываецца па волi самiх жанчын, ахопленых моцнымi перажываннямi (жалем, роспаччу, рэўнасцю ды iнш.).