Интересные ссылки
http://mirklein.com/ купить Светящийся волшебный шар в Одессе.

Зюзя

Персанаж беларускай мiфало гii (вядомы месцамі і на Украінскім Палессі), увасабленне зімовай сцюжы, а таксама каляндарнага перыяду ад Калядаў да веснавога раўнадзення. Паводле фальклорных звестак XIX ст., З. уяўлялi сiвым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, бо сым, у белым футры, без шапкi, з жа лезнай булавой. Верылi, што большую частку зiмы З. праводзiць у лесе, але часам наведвае i вёскi, прыносячы туды моцную сцюжу. Раззлаваўшыся, З. бе булавой па пнi, i тады пачына юцца траскучыя маразы. На Каляды яму пакiдалi частку куццi («Зюзя на дварэ куцця на стале»), каб не быў такiм лютым, а яшчэ часцей гаспа дар кiдаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: «Мароз, хадзi куццю есцi!» Для разумення семантыкi вобра за З. iстотнае павере, якое захава лася дзенiдзе да нашага часу: што, каб спынiць вельмi моцныя маразы, трэба пералiчыць дзесяць (дванац цаць) знаёмых лысых дзядоў, а каб выклiкаць вецер, трэба падражнiць лысага дзеда. На абразах звычай на малявалi лысым св. Мiколу. У многiх краiнах Еўропы св. Мiкола (СантаКлаус) зяўляецца адпа веднiкам Дзеда Мароза. Паколькi св. Мiкола гэта хрысцiянскi заменнiк Вялеса, то вынiкае, што З. адзiн з эпiтэтаў Вялеса, яго сезон нае ўвасабленне. Да таго ж Вялес звязаны з левымi, нiжнiмi полюсамi бiнарных апазiцыяў нiзам, вiль гаццю, холадам, марозам, зiмой. А. Кiркор тлумачыў паходжанне Каля даў як адлюстраванне барацьбы З. супраць Перуна. З. (або падземны цар Карачун), згодна з гэтым аўта рам, перад зiмовым сонцаваротам ганяецца за жонкай Перуна i iмк нецца знiшчыць дзiцяБожыча (Дажбога). Семантыка імя З. празрыстая. Яно звязана з такімі беларускімі словамі, як зюзець «мерзнуць», азызнуць «азг лець, змерзнуць на холадзе» і да г. п. Iмаверна, этымалагічна імя гэтае ста суецца з бел. Жыж, Жыжа, Жыжаль і літ. iuл «агонь», у аснове семантыкі якіх сема «быць пякучым», параўн. бел. жыжкі «пякучы» (пра агонь, кра піву і г. д.). Параўнанне «як зюзя», верагодна, дастасоўвалася да горкіх пяніц зза падабенства іх чырвоных насоў да чырвонага носа З.