Интересные ссылки

Зуб

У народным успрыманнi высту пае найперш «анатамiчным» эквiва лентам чалавека (параўн. мiфалагiч ны матыў вырастання з З. дракона, засеяных Кадмам цi Ясонам у полi, воiнаўасілкаў), жывёлаў або нейкіх міфалагічных персанажаў. Атаясам ленне З. i чалавека наглядна высту пае ў тлумачэннi сноў, дзе выпаўшы З. прадказвае чыюсьцi смерць. У час хрэсьбiнаў кумы старалiся сесцi шчыльней, каб у дзiцяцi выраслi час тыя З. У прадметным кодзе зубам ад павядае засланка ў печы (гл. загадкi кшталту «Маеш малое падпечайка, по ўна ў цябе жалезейка»), парог хаты (кум у касцёле клаў дзiця на парог, каб у таго хутчэй вырэзвалiся З.), акно (не трэба пляваць у вакно, каб не балелi З.). Кожная адтулiна цела разумела ся як месца медыяцыi, кантакту нут ранага i вонкавага, i таму патраба вала кантролю i абароны. Найбольш паразлiвым месцам лiчыўся рот, ме навiта праз яго выходзiла i вярта лася душа, пранiкалi дэманы. Ад сюль выразныя апатрапейныя якасцi З. Дарэчы, дзiця асаблiва ба ялася сурокаў да зяўлення ў яго пер шых З. З. выкарыстоўваліся ў якасцi першых амулетаў, абярэгаў. Вядо мыя знаходкі такіх амулетаў у кур ганных пахаваннях (напрыклад, блізу в. Батвінаўка Рагачоўскага р- на ў скураной сумачцы нябожчыцы сярод іншых амулетаў былі і два чалавечыя З.). З. як «апазнавальная прыкмета», след звярынай прыроды, выдаюць дэмана, вупыроў, якiя маюць iх пад войны шэраг, нябожчыкаў. М. Федароўскi падае былiчку пра наве данне сясцёрудоваў iх мужамi нябожчыкамi «знаем, сяструшко, гэта не нашы мужы, мусiць нячыс тыя, бо зубы жалезныя». Мае зна чэнне незвычайная форма З. цi на ват iх адсутнасць, што сведчыць пра далучэнне чалавека да нячыстай сiлы, чарадзеяўмедыятараў або максімальнае выяўленне нейкіх якасцяў чалавека. Узгадаем «бабу без З.», што «сядзiць у яме пад ду бам, не ўмее нi шыць, нi бялiць, толькi ўмее па свету хадзiць i лю дзям ляк гаварыць». Але бяззубасць магла выступаць і характары стычнай азнакай некаторых перса нажаў вышэйшай міфалогіі (па раўн., напрыклад, бяззубасць індыйскага Пушана або бяззубасць св. Пятра ў беларускім паданні «Iлля і Пятро»). Семантызуецца і анамальная велічыня З. Так, адмоў ныя персанажы часта харак тарызуюцца зубатасцю як азнакай іх непрыгажосці ці брыдкасці (на прыклад, у казцы «Мачаха, яе дач ка і падчарка»); выскал З. харак тэрная прыкмета такіх персанажаў, як Варлівока; наагул вышчараныя З. сімвалізавалі смерць. Выкарыс танне З. замест рук азначала пані жаны анталагічны статус (параўн. павере, што той, хто пры жыцці нешта ўкраў, будзе тое насіць на тым свеце ў З.). Iснавала павере, што той, хто мае крывыя З., вельмі ўлюблівы і гарачы. З другога боку, З. успрымалiся як засяроджанне магiчнай сутнасцi, бо ў асобных раё нах ад знахара патрабавалася, каб ён меў усе здаровыя З. Таксама існа вала павере, што немаўля, якое народзіцца на свет з усімі З., у буду чыні стане вельмі магутным «пры родным» знахарам, слову якога бу дуць падуладныя ўсе хваробы. У дачыненні да З. існавала цэлая сістэма рэгламентацый, накіраваная на захаванне З. здаровымі. Так, усе малочныя З. дзіцяці кідалі ў запе чак (гл. Печ), прыгаворваючы: «Мышка, мышка! На табе зуб кас цяны, а дай мне жалезны!» Увахо джанне З. у розныя сiстэмы кодаў абумовiла шматлiкiя народныя медыцынскiя рытуалы пазбаўлення ад зубнога болю. Напрыклад, каб З. не балелі, трэба пагрызці першы камень, што трапіцца пад руку, калі пачуецца першы гром (повязь: Пя рунКаменьЗуб).