Интересные ссылки

Абярэгi

Кудмйні, амулйты, апа трапйі (грэц. potrьpaioV «адво дзiць бяду»), прадмет, выява або дзеянне, якiм прыпiсвалi магiчную здольнасць засцерагаць ад няшчас цяў i ад злых духаў. Ад эпохi палеа лiту ў якасцi А. выкарыстоўвалi аму леты з зубоў, кiпцюроў i касцей жывёлаў. Разнастайныя амулетыА. характэрныя для эпохi балтаславян скага язычнiцтва i ранняга хрысцiян ства: у курганных могiльнiках на тэрыторыi Беларусi знойдзены аму летыпадвескi, змеевiкi, змеегаловыя бранзалеты ды iнш. А. служылi ахо ваю не толькi ад рэальнай пагрозы прыродных стыхiяў (засухi, граду, паводкi, маланкi, навальнiцы), але i ад сурокаў, што сыходзiлi ад лю дзей з лiхiм вокам, ведзьмароў, зна хароў, а таксама мiфiчных істот чарцей, ведзьмаў i iнш. Беларусы выкарыстоўвалi шматлiкiя А. дзеля захавання ад бедаў самiх сябе, свой скай жывёлы, гаспадаркi, што тлу мачылася аграрнай дамiнантай у абраднасцi. Найбольш старажытныя А., зной дзеныя на тэрыторыi Беларусi, нале жаць да неалiту (паселiшчы на Кры вiнскiм тарфянiку ў Вiцебскай вобл., блізу в. Камень Пiнскага рна). Па шырылiся ў жалезным веку. Апрача прасвiдраваных зубоў жывёл i касця ных падвесак, выраблялi разнастай ныя металёвыя А. Зявiлiся луннiцы, звязаныя з культам Месяца, якi быў часткай аграрнага культу. На нека торых луннiцах ёсць выява крыжа сiмвала Сонца. Падчас раскопак ран несярэднявечных курганоў знойдзены А.падвескi ў выглядзе мiнiяцюрных выяваў сякеры (сiмвал Перуна), ка чак, нажоў, лыжак. Выяўлена шмат А. з выявамі «конiкаў». У якасцi А., якiя нiбыта ахоўвалi здароўе ўладальнiка, выкарыс тоўвалi медальёнызмеевiкi. А. былi, напэўна, i шматлiкiя металёвыя бранзалеты, асаблiва зааморфныя, якiя трапляюцца пераважна на паў ночным захадзе Беларусi. Падчас раскопак Мiнскага замчышча зной дзены залаты бранзалет са стылiзаванымi зааморфнымi выя вамi. Частка А. прысвечана калян дарнаастральным зявам, напры клад круглыя падвескi з рэльефнымi 12 кропкамi па коле. Для некаторых мяшаных балтаславянскiх пом нiкаў Беларусi, Латвii, Браншчыны ўласцівыя падвескi з выявай гала вы быка ў цэнтры i кропкамi па пе рыметры (блізу 52, што можа быць звязана з колькасцю тыдняў у го дзе). Не толькi дэкаратыўнае, але i магiчнае значэнне для паган цаў маглi мець крыжападобныя падвескi. Звышнатуральныя ўласцiвасцi прыпiсвалi некаторым каштоўным камяням. Напрыклад, у старажыт насцi лiчылася, што бурштын добра ўплывае на здароўе таго, хто яго носiць. Падвескi з яго былi адначасо ва i ўпрыгожаннем, i А. Пасля пры няцця хрысцiянства сталі насіць у якасцi А. крыжыкі, выявы святых i прадметы з рэлiквiямi (напр., часцiн камi мошчаў святых). У сiстэме А. значную ролю ады грываў агонь (шляхам трэння здабы ваўся т. зв. «жывы агонь»), якi нёс ачышчальную сiлу i выяўляўся ў ры туальных вогнiшчах, у полымi све чак (асаблiва грамнiчных), у вы карыстаннi попелу, галавешак. Блiзкiм па значэннi да агню быў дым i звязанае з iм падкурванне. Сярод асноўных А. лiчылася i вада, якая на дзялялася не толькi ачышчальнай, але i лекавай, плоднай сiлаю (па раўн. аблiванне вадою на Купалле і некаторыя іншыя святы). Пашыра ным А. была асвечаная вада, што ўжывалася для апырсквання хворых людзей, свойскай жывёлы, жытла, гаспадарчых пабудоваў, вулляў, тру ны, магiльнай ямы, палеткаў, зба жыны, зёлак i г. д. А. успрымалася i раса, здольная, як меркавалі, у пэў ныя днi надаваць жывым iстотам асаблiвую моц i аберагаць ад розна га лiха: з ёю звязаны першы выган статку на Юря, качанне па траве на Купалле. Важнае месца ў лiку iншых А. займала зелянiна. Адным з най больш папулярных А. гэтай групы была асвечаная вярба, якая ўвесь час захоўвалася ў хаце: ёю сцябалi суст рэчных людзей, каб забяспечыць iх здароўем на цэлы год, такiм жа ж дубчыкам выганялi i жывёлу на пашу, з ёю абыходзiлi нiвы, яе ста вiлi на вакно ў час навальнiц, запаль валi i падкурвалi падчас розных не дамаганняў. А. былi i купальскiя зёлкi, якiя пасля асвячэння ў храме захоўвалiся ўвесь год i служылi срод кам ад розных захворванняў; спле ценыя з iх вянкi надзявалi на гало вы дзяўчаты i хлопцы, а таксама вешалi на рогi каровам. У якасцi А. выкарыстоўвалiся раслiны горкiя (асiна, палын), пякучыя (крапiва), калючыя (дзядоўнiк, ядловец), вос трыя на смак (цыбуля, часнык), са спецыфiчным моцным пахам (мя та). Гэтымi раслiнамi (асаблiва на Купалле, калi чакалi разгулу ведзь маў) абторквалi двор, палеткі, каб не дапусцiць зяўлення нячыстай сiлы, раскладвалi на вокнах хат, ля дзвярэй, імі ўсцілалі падлогу. Мак вiдук выкарыстоўвалi ад малочных ведзьмаў (гл. Ведзьмы малочныя), якiя нiбыта маглі падступiцца да ка ровы, толькi пералiчыўшы ўсе ма кавыя зярняты. Асвечаным макам абсыпалi на Макавея хаты i гаспа дарчыя пабудовы. Зернем абсыпалi нябожчыка пры яго вынасе з дому, каб уберагчыся ад яго гневу i да гадзiць яму. У асобны тып А. вылучаюцца не каторыя стравы i iх кампаненты: велiкодныя яйкi i iншая асвечаная на гэтае свята ежа, а таксама соль i хлеб ва ўсiх адменах (бохан, «хрэш чыкi» печыва з цеста на Серада посце, вясельны каравай). А. слу жылi i вострыя прадметы (сякера, барана, iголка, шпількі, каса, серп, нож), аб якiя мусіла пакалоцца i па рэзацца нечысць, што падбiралася да чалавека i яго гаспадаркi. Сярод iншых жалезных рэчаў асаблiвую апатрапеiчную функцыю выконваў замок сiмвал замкнутай пашчы ваўка, падкова. А. жывёльнага па ходжання, якiя служылi чалавеку, былi забiтая сарока i галава зедзе най драпежнiкамi свойскай жывёлы цi злоўлены жывы або забiты воўк, якога цягалi вакол пашы, а потым закопвалi яго труп пасярэдзiне поля, дзе пасціўся статак. Адметную групу А. складаюць льняныя вырабы, асобныя вiды адзення i яго аздоба. Апатрапеiч нымi здольнасцямi надзялялiся спра дзеныя ў Чысты чацвер левай рукою нiткi, чырвоныя хусткi, стужкi, па ясы, аброчныя тканiны, непамыты абрус з велiкоднага стала, ручнiк (асаблiва абыдзённiк), кашуля, са тканая i вышытая рукамi нявесты i падораная жанiху, вышываны арна мент чырвонага колеру, вывернуты кажух. У якасцi А. служылi такса ма жыта, каноплi, крэйда, валасы, кастрыца, жывiца з мурашнiка, бёр да i навоi, льняное семя i валакно ды iнш. Апатрапеiчнымi былi i розныя абрадавыя дзеяннi: калядаванне, валачобнiцтва, пахаванне стралы, ваджэнне куста, провады русалкi, абкурванне, пераапрананне, перава рочванне, а таксама дзеяннi, якiя ўтваралi кола магiчнае (аббяганне, абнясенне, апаясванне, абворванне). Сiла апатрапеiчных дзеянняў узмац нялася iх паўтарэннямi магiчнай колькасцю разоў (тры, сем , дзе вяць), а таксама абрадавымi словамi (замовамi, заклiнаннямi), спевамi, шумам, крыкам, свiстам, грукатам. З прыходам хрысцiянства А. сталi прыдарожныя крыжы, нацельныя крыжыкi, малiтвы, асвечаныя рэчы, хрэсныя ходы i сам абрад хрышчэння.