Интересные ссылки

Зоркi

Гвязды, звёзды, элемент ас транамічнага кода традыцыйнай ма- дэлі свету. Мадэлюючыя функцыі З. найперш выяўляюцца ў матыве «Ня беснай сямі», дзе З. аказваюцца дзецьмі маціСонца і бацькіМесяца, якія ў сваю чаргу рэпрэзентуюць ідэ альную сямейную пару. Гэты матыў добра прадстаўлены ў беларускіх фальклорных тэкстах кшталту: «Стаіць цярём вышы ўсіх харом. // А ў тым цераме да чатыры углы, // Чатыры углы да чатыры акны // У адным акне ясён месіц, // У дру гім акне ясна заря, // А ў трэцім акне дробныя звезды, // А ў чаць вёртым акне цёмная ночка. // Ясён месіц Віцюткапан, // Ясна заря яго жана, // Дробныя звёзды яго дзеткі, // Цёмная ночка ўся яго сімя» (варыянт: «У другім вакне красна сонца // Красна сонца жана яго» і пад.). Матыў «Ня беснай сямі» можна лічыць за згор нуты этыялагічны міф пра пахо джанне З. Iснавала і іншая версія такога этыялагічнага міфа, заснаваная на праекцыі астранамічнага кода ў рэ чавы код і звязаная з уяўленнямі пра З. як пра нябесныя свечкі (параўн. загадку: «Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць» (зоркі на небе), якія 1) штовечар запальваюц ца анёламі; 2) запальваюцца анё ламі, калі нараджаецца новы чала век. Да гэтага ж шэрагу належыць і павере, што сузоре Сіта (Пляяды) гэта свечкі, якія гараць на небе там, дзе анёлы збіраюць душы памерлых і аддзяляюць душы праведнікаў ад душ грэшнікаў. У прынцыпе коль касць З. на небе адпавядае колькасці жывых людзей на зямлі, аднак рэальна іх заўсёды болей, бо Бог не каторых праведнікаў забірае на неба жывымі. Калі чалавек памірае, анё лы гасяць яго свечку і тая падае з неба (гл. Зоркі падучыя). Прычым калі памірае грэшнік, яго З. адразу падае долу, З. ж чалавека справяд лівага ляціць або ў бок, або проста ўгару. Iснавала і атаясамленне З. з душамі памерлых, якіх Бог выпус кае на прагулку, каб яны маглі з вы шыні паглядзець на сваіх жывых сваякоў, з душамі няхрышчаных дзяцей, якія з неба свецяць сваім бацькам, а таксама прыпадабненне З. да светлякоў. Апекуном, «зорка водам» душЗ. на небе ў песнях і за гадках выступае Месяц: «Хадзіў, па хадзіў // Месяц па небу, // Ой, зваў, перазваў // Зоры з сабою: // Зоры, зараніцы, // Мае сястрыцы, // Хадзі це са мною // Бога шукаці»; «Адзін пастух пасе тысячу авец» (неба і зоркі) і да т. п. Менавіта гэтае атая самленне З. і душ ляжыць у падвалі не ўяўленняў пра сувязь З. і лёсаў людзей і заснаваных на іх гаданнях і прадказаннях. Усе З. маюць свае спецыфічныя асаблівасці. Насамсправе З. вельмі вя лікія. Калі б якая з іх упала на зямлю, то палову свету заняла б. Праўда, сцвярджалі, што некаторыя зна ходзілі З., якія абрынуліся на зямлю. Iх насілі ў розных аздабленнях, аднак толькі староннія людзі маглі бачыць хараство такіх З., уладальніку ж яны падаваліся простым каменем. З. роз няцца сваім бляскам. З. добрых лю дзей гараць ясна, зіхотка, а грэшні каў ледзь свецяць, а то і не свецяць зусім. Пра апошніх людзей казалі, што «ён шэльма зпад цёмнае зоркі». Вялікія зоркапады лічыліся кепскімі знакамі. Яны паказвалі на тое, што або дзесьці адбываецца страшная «рубаніна», або што год будзе ўраджайны толькі на адну якую збажыну, аднак не ўсе дача каюць спажыць яе, бо будзе моцны паморак. Фальклорны вобраз З. актуалізуе ідэю множнасці, а адсюль багацця, дастатку. У загадках З. загадваюц ца або праз мноства нейкіх дробных рэчаў (гарох, бульба, «сярэбраны пя сочак», дзірачкі, зерне), або праз мноства хатніх жывёлін («шмат бе лых парасят», «быдла незлічона», «авечкі не лічаны»). Адсюль каляд ныя варожбы на ўраджай і пры плод. Так, зорнае неба на куццю прадвяшчала багатыя пчаліныя раі і наагул прыбытак на ўсё: збажыну, скаціну і дзяцей, таксама ўраджай грыбоў і ягад, багата яек. Меў зна чэнне і стан зорнага неба на ўсе тры куцці. Шмат зорак на першую куц цю прадказвала ўраджай ранняга ячменю, ураджай грыбоў, ягад і арэ хаў, а таксама раі на пачатку лета, на другую куццю ураджай сярэд няга ячменю, проса, ураджай гры боў, ягад, арэхаў і багатыя раі ў ся рэдзіне лета, і на трэцюю ураджай позняга ячменю, грэчкі або ўраджаі пад канец лета. Тая ж ідэя ляжыць у аснове формулзычэнняў: колькі З. на небе, каб столькі снапоў на полі, і да т. п. Святло ясных З. лічы лася вельмі спрыяльным, таму пад «божую страху», пад зорнае неба вы стаўлялася прыгатаванае для сяўбы насенне, соль у ноч на Чысты чац вер (чацвярговая соль) ды інш. Казачны эпас ведае матыў скра дання З. (разам з сонцам і месяцам) з неба, які мае яўны касмаганічны кан тэкст. У казцы «Пра IванаДарагана» іх скрадае «з пачатку света» Кашчэй Бяссмертны (гл. Кашч).