Интересные ссылки

Зорка васьмiпраменная

Адзiн з самых пашыраных элементаў традыцыйнага беларускага арнамен ту, не мае разгорнутага этыялагiчнага падання, апрача кароткага вызначэн ня «зорка кахання». У беларускiх на родных вырабах (ткацтве, вышыўцы, аплiкацыi, разьбярстве ды iнш.) З. в. кампануецца з рознымi iншымi ха рактэрнымi фiгурамi: крыжамi (про стым роўнаканцовым, касым «анд рэеўскiм», мальтыйскiм), кругамi, ромбамi, квадратамi. Сустракаецца шмат варыянтаў камбiнацый гэтых фiгур. З. в. выступае часта ўпiсанай у ромбе, усечаным ромбе, квадраце, крыжы, спалучаецца з геаметрыч нымi, геаметрызаванымi раслiннымi, зааморфнымi i антрапаморфнымi выявамi, можа ўтвараць стужачны шляк цi засцiлаць сабой усю арнамен таваную плоскасць. Семантыка гэтай пашыранай вы явы яшчэ належна не даследаваная. Яна можа быць зразумета толькi на гiстарычным тле з улiкам усяго абша ру, дзе З. в. мела пашырэнне. Арэал яе надзвычай вялiкi. Яна вядомая на родам Каўказа, iранцам, афганцам, таджыкам, курдам, коптам i блiзкiм да нас суседзям славянам, балтам, скан дынавам i шэрагу iншых. Паводле высноваў гісторыкаў старажытнасці, З.в. зяўляецца неантрапаморфным атрыбутам багіні Iштар, сімвалам, які замяняў традыцыйную выяву багіні, знакам, які ўсюды шанавалі. Багіня Iштар была звязана з планетай Вене рай (беларускай Зарніцай і Вечарні цай), яна ўяўлялася ўзброенай і ма гутнай, даравала перамогу цару, была апякункай і ўвасабленнем плоцкага кахання. Выявы З.в. знаходзяць археолагі ў вельмі старажытных культурах. Відаць, самая старажытная выява знойдзена на ўсход ад бiблiйнага го рада Ерыхона велiзарная (1,85 м) складаная кампазiцыя на насценным роспiсе, складаная таму, што даецца па прынцыпе «зорка ў зорцы», паўто раная тройчы ў спалучэннi з iншымi элементамi. Кампазiцыя датуецца 4ым тысячагоддзем да н. э. У перадгорi Капетдага ў пахавальным iнвентары паселiшча iндаеўрапейцаў керамiка арнаментавана З. в., якiя амаль да кладна паўтараюцца ў беларускiх вы шыўках, а датуецца помнiк 3ім ты сячагоддзем да н. э. Амаль як сучасныя ўспрымаюцца выявы З. в. на ўбраннi воiнаў з керамiкi палаца персідскiх цароў у Сузе, што належаць да 500 г. да н. э. Усё гэта сведчыць пра каласальную ўстойлiвасць выя высiмвала, васьмiпраменная кампа зiцыя якога, магчыма, азначала знач на больш, чым толькi багiню кахання, зорку кахання. Прывабнасці i глыбо кай змястоўнасцi гэтага сiмвала аддалi належнае ў поўнай меры i бе ларусы.