Интересные ссылки

Золата

У класіфікацыйных схемах міфапаэтычнай мадэлі свету ўва ходзіць у спецыфічны «металёвы» код, у склад якога апрача З. ува ходзіць, як правіла, яшчэ некалькі металаў: серабро, медзь і жалеза. У праекцыі на вартасцёвую шкалу З. займае вышэйшую пазіцыю, сімвал зуючы святло, Сонца, веліч, годнасць, чысціню, багацце, трываласць і г. д., што, безумоўна, звязана з прырод нымі якасцямі гэтага метала. З. абавязковы элемент царскай (гл. Сак ральная ўлада) і боскай атрыбутыкі. Так, вужыны цар мае на галаве зала тую карону, цар мышэй залатыя лапы і вушы, цар ракаў Хабёр за латыя клюшні і вочы; Iван Iвана віч будучы цар мае залатую шаб лю і да т. п. Вельмі папулярныя ў беларускім фальклоры вобразы Зала той гары, дрэва з залатой карой (гол лем, лісцем і г. д.), якія сімвалізуюць ідэальны парадак на падворку слаў нага гаспадара, а па сутнасці праек туюць на гэты падворак ідэальныя прастору і час выраю (параўн. уяў ленні пра «залаты век», калі сам Бог хадзіў па зямлі і не ў чым не было ня стачы). У беларускім фальклоры З. устой ліва стасуецца з рознымі жывёламі, якія ці самі прыносяць З., ці паказва юць на яго месцазнаходжанне, дапа магаючы герою здабыць яго, а такса ма з іх экскрэментамі: З. сыплецца (выходзіць у выглядзе экскрэментаў) з жывёлы, параўн. «залатую козку», якую трэба патрэсці, каб з яе пасыпа лася З. з серабром; чорная курыца «апаражняецца» З. На гэтым пабуда ваны матыў казак, у якіх герой пад манвае пакупнікоў хатняй жывёлы (напрыклад, каня), якія нібыта замест гною «сыплюць» З. і серабром. Наагул З. (срэбра), асабліва здабытае з дапа могаю чароўных сіл, часта аказваецца смеццем, бітымі чарапкамі і да т. п. Бывае, што так «жартуе» чорт, які ахоўвае скарб. Тут можа дзейнічаць мадэль «падманлівасці першага погля ду», асабліва гэта датычыць З. (сераб ро) «патымбаковага» (чорная курыца дадзена чортам): тое, што там З., тут гной, смецце, чарапкі і наадва рот (параўн. прымаўкі кшталту «Не ўсё золата, што блішчыць»). Так, у ад ной казцы бедны брат атрымоўвае вуглі, якія ў хаце аказваюцца З. і срэбрам. З. сталі і вуглі, прывезеныя маладажонамі з пекла, як падарунак ад бацькоў нявесты. У Беларусі таксама пашыраныя паданні пра схаваныя скарбы, у тым ліку розныя залатыя рэчы. Так, у в. Сарокі і Берагоўцы Шчучынскага рна распавядаюць пра зарытую ў адным з курганоў залатую каляску, а ў в. Маскавічы Браслаўскага р на пра затоплены ў возеры зала ты човен.