Интересные ссылки

Зносiны

Знос, магічны рытуал спаборніцтва дзвюх матак (бацькоў ці іншых дарослых), што выпадкова су стракаюцца з немаўлятамі на дарозе (відаць, маецца на ўвазе першая су стрэча немаўлят). Такая сустрэча вельмі непажаданая, бо, паводле на роднага пераканання, адно з дзяцей, што апынецца вышэй за другога, за бярэ яго сілу, тое перастане расці, пач не плакаць, хварэць, можа нават па мерці. Каб выйсці пераможцам пры З., дзяцей паднімалі ўгору, падкід валі. Такія ўяўленні і практыка зана таваны ў паўднёвых раёнах Беларусі (Калінкавіцкі, Нараўлянскі, Лель чыцкі, Петрыкаўскі Гомельскай, Пінскі, Кобрынскі Брэсцкай вобл.) а таксама ў сумежных раёнах Украіны (у Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай ды інш. вобл.). Акцыяльная частка рытуалу ўзмацняецца вербальнай: маці прамаўляе ці думае сабе наступ ную формулузамову: «Мая ваўчэ ня, а твая козленя. Мае твае зесць» або «Мой воўчонок, а твой зай чэнок. Мой воўчэнок зесць твоего зайчэнка» (в. Залатуха Калінкавіц кага рна). Дзеянні і словы сустрэчнага боку парыруюцца і моцна пераклікаюцца: «Падкідаем высоко, да каб закахала глыбоко» (Сіманічы Лельчыцкага р- на), але можа быць ужыта і формула нейтралізацыі і прымірэння: «Одін хрэст, одін мір, одна помазання. Штоб не шкоділо ні тобе, ні мне» (Любешоўскі рн Валынскай вобл.). Iснуюць формулызамовы, прыяз ныя немаўлятам і засцерагальныя супроць магчымых благіх думак матак: «На небе месяц і сонцэ,// Вас двое,// Расціце, дзеткі, абоя.// Дак што маткі думаюць,// Хай маткам,// А што дзеткі думаюць // Хай дзет кам». (в. Залатуха Калінкавіцкага рна.) Паколькі немаўляты не могуць мець благіх думак і задум, то нічога кепскага ім не павінна «вярнуцца». Наагул у беларускай традыцыі лічы лася нядобрым праклінаць дзяцей на ват сваіх ворагаў, хоць у штодзённым жыцці былі выпадкі праклёнаў на па томства. Матыў магічнага забеспя чэння перавагі аднаго чалавека над другім зяўляецца скразным у магіч най практыцы беларусаў: цяжарная кума не павінна трымаць хросніка вышэй за сваё дзіця (ва ўлонні), бо тое не будзе расці; сустрэчныя шлюбныя паязды на дарозе ад вянца не павін ны саступаць адзін адному дарогу, хто саступіць страціць шчасце мала дых, дарогу размяралі з дакладнасцю і дзялілі, каб разехацца без шкоды сабе. Уся гэтая агрэсіўная магія (на ват абарончая) грунтавалася на пе ракананні, што перавага аднаго ча лавека над другім дасягаецца не за кошт шчаслівых абставін аднаго (добрая спадчыннасць, розум, здоль насці, падтрымка роду і да т.п.), а за кошт жыццёвай энергіі другога (ты не сам зарабіў, а маё прысвоіў). Ад сюль зайздрасць, падазронасць, ня навісць да поспеху іншага чалавека, яго здароўю, шанцаванню. Нават пахвала іншага чалавека ўспрымала ся горш як этыкетнае ганьбенне: «Што гэта за дзіця такое благое, брыдкае?» ды інш., што разумелася як імкненне не сурочыць, а ўсялякія пахвалы кшталту «як ты хораша прыбралася» парыраваліся сказанай ці падуманай грубасцю: «Соль табе ў вочы, галаўня ў горла», або «Соль табе на язык, што балбатаць пры вык», «Каб табе вочы павылазілі, як ты ўсё бачыш» ды інш.