Интересные ссылки

Знiчка

Захавальніца магільнікаў, гаспадыня магільных духаў. Павод ле П. М. Шпілеўскага, уяўлялася як маленькая, тонкая, хударлявая, блед нажоўтая жанчына з распушчанымі валасамі і басанож, ухутана была бе лым зіхоткім пакрывалам, усеяным бліскучымі зоркамі, у правай руцэ З. трымала зіхоткі пруток. Верагодна, З. была антаганісткай Копшы. Пра магчымую сувязь З. з магільнымі духамі можа сведчыць сучаснае бе ларускае слова «знічка», якое азна чае зорку падаючую, палёт якой, згодна з распаўсюджанымі паверя мі, азначае чыюсьці смерць. Гл. так сама Зніч.