Интересные ссылки
Смотрите на сайте сертификат на ламинат по пожарной безопасности.

Знiч

Святы нязгасны агонь у па ганскiх культурах лiтоўцаў i белару саў. Гiсторык XV ст. Я. Длугаш пры апiсаннi вераванняў i культаў у Лiтве да прыняцця хрысцiянства згадваў, што ў Вiльнi гарэў свяшчэнны веч ны агонь, у якi паганскiя жрацы ўвесь час падкiдвалi дровы, каб ён не згас. Захавальнiкам гэтага агню быў святар Знiч. Кароль Польшчы Ягай ла падчас прыезду ў 1387 г. у Лiтву з мэтай увядзення каталiцтва загадаў патушыць вечны агонь, разбурыць свяцiлiшча i алтар, на якiм складвалi ахвярапрынашэннi. У часе будаў нiцтва Вiленскага катэдральнага кас цёла яго галоўны алтар быў узведзе ны «на тым месцы, дзе палаў агонь, якi [паганцы] фальшыва лiчылi веч ным, каб паганская памылка стала ўсiм больш вiдавочнай». Падчас археалагiчных даследаванняў у сута рэннях касцёла выяўленыя сляды па ганскага свяцiлiшча i ахвярнiка. (У польскага хранiста XV ст. Мацея з Мехава замест З. у тым жа значэннi ўжыта назва Zincz (Зiнч)). Гiсторыкi XVI ст. А. Гваньiнi i М. Стрыйкоўскi ўжывалi назву «З.» у значэннi «веч ны агонь». Паводле звестак iншых хранiстаў, незгасальны агонь З. га рэў таксама на алтары ў буйным культурным цэнтры Рамове (Прусiя), у Ноўгарадзе Вялiкiм, а ў Волiне, якi размяшчаўся ў вусцi р. Одра (Поль шча) i дзе знаходзiлася свяцiлiшча найвышэйшага паганскага боства, З. палаў у катле. У XIX ст. даследнікi мiфалогii А. Мяржынскi i Акялевiч лiчылi, што сапраўдная назва З. была Зiнiч i абазначала месца, дзе стаяла капiшча з гарэўшым на iм нязгасным агнём. На думку этнографа А. Кар ловiча, назва З. (ад лiт. ziniиus або zinиius ) абазначала святара, якi падтрымлiваў вечны агонь. У пiсь мовых помнiках на старабеларускай мове назва З. не сустракаецца, хоць беларускiя мовазнаўцы выводзяць ад яе сучасны памяншальны назоўнiк «знiчка» блукаючы агонь, падаю чая зорка. На думку лiнгвiстаў, на зва З., напэўна, мае той жа корань, што i агульнаславянскае слова «зной», утворанае ад zneti «га рэць» (блiзкае да рускага дыялектна га «зноить, знеять» у значэннi «па лымнець, тлець»; стараславянскае «зноитися»). У сучаснай беларускай мове тэрмiн З. замацаваўся ў зна чэннi «святы агонь у паганцаў», польскае znicz абазначае «алiмпiйскi агонь», «надмагiльнае полымя» (на прыклад, Вечны агонь на магiле не вядомага салдата), чэшскае zniи «святы агонь у старажытных лiтвiнаў i славян». Славянская этымалогiя на звы З. (з улiкам археалагiчных i гiста рычных звестак пра наяўнасць усход неславянскага насельнiцтва ў Вiльнi XIIXIV стст.) можа сведчыць пра тое, што на тэрыторыi летапiснай Лiтвы да Крэўскай унii 1385 г. частка насельнiцтва славянiзавалася, але трымалася паганства.