Интересные ссылки

Знахар

Знахарка, паводле народ ных уяўленняў чалавек, надзелены звышнатуральнымi (магiчнымi) здольнасцямi, якiя ў адрозненне ад чараўнiка выкарыстоўвае для да памогi людзям. Як i чараўнiкi, З. па дзяляюцца на «прыродных» (моц ных) i «навучоных» i маюць цесную сувязь з рамёствамi (кавальствам, ганчарствам ды iнш.) i промысламi (напрыклад, пчалярствам, паляўнiц твам). Iснавала павере, што пэўная азнака «прыроднага» З. яго нара джэнне на свет адразу з усімі зубамі (гл. Зуб). Моцныя З. маюць здоль насць прадказваць будучыню (вара жыць), лячыць разнастайныя хваро бы як у людзей, так i ў жывёл, выступаюць як абаронцы людзей ад «чараў» i нячыстай сiлы. У якім бы абліччы нячысцік не зяўляўся да людзей, моцны З. яго адразу мог уба чыць і распазнаць. Найгалоўная здольнасць «прыроднага» З. яго ўлада над сілаю слова. Патаемным словам такі З. мог перамагчы любо га нячысціка. Веды i ўменне З. звы чайна ўсведамляюцца як дадзеныя Богам. Сiла З. разглядалася як мац нейшая за сiлу хрысцiянскага святара, але прыблiзна роўная чарадзейскай. Адсюль значная распаўсюджанасць сюжэта аб супернiцтве, двубоi З. i чараўнiка. Лічылася таксама, што моцныя З. ведаюць усе сакрэты апошніх. Паводле народных уяўленняў, З. разумее мову дрэваў, звяроў i пту шак, выдатна разбiраецца ў лекавых зёлках, можа адрознiць крынiцу з жывой вадой ад крынiцы з вадой мёртвай: а таксама кiраваць змеямi (вужамi) i ваўкамi (параўн. уладу чараўнікоў над зайцамі і семантыч ную апазіцыйнасць зайца і ваўка). Перадача магiчных ведаў i прыёмаў адно толькі ў межах роду дазваляе разглядаць «прыродных», «патом ных» З. як нашчадкаў жрэцкiх кар парацый той цi iншай вясковай акругi (характэрна, што i ў XIXXX стст. «моцныя» З. нiколi не жывуць на блiзкай адлегласцi адзін ад адна го), якiя намiнальна ўспрынялi хрысцiянства i такiм чынам былi «легiтымiзаваныя» як «белыя», «доб рыя», нягледзячы на політэістычную сутнасць iх практык. З. «навучоныя» ведаюць прыёмы (замовы) ад некалькiх хваробаў, якi мi, як правiла, авалодалi выпадкова. Знахарства такога кшталту шырока бытуе ў беларускай вёсцы і ў наш час.