Интересные ссылки

Змей

Змяя, сімвалы мудрасці, магічнай сілы, любоўнай магіі, апя кунства ачага, захавальнікі сямі, дому і кожнага чалавека. З. перса наж, які звязаны з урадлівасцю, зям лёй, вадой. З. Волат, ЦарЗ., З. Страшыдла і інш. часта фігуруюць у беларускіх паданнях. Звычайна З. еў скаціну і людзей. Людзі змагаліся з ім, але не маглі здужаць. Потым зявіўся асі лак, які забіў З. і рассек яго на тры часткі галаву, тулава, хвост і зака паў кожную частку ў асобны курган (в. Дабрыно Дубровенскага рна). У некаторых паданнях гаворыцца, што людзям удалося З. злавіць і звя заць, але забіць ніяк не маглі. На думалі засыпаць З. зямлёй. Але як ні стараліся гэта зрабіць, праз ноч зямля аказвалася раскіданай. I вось зявіўся чалавек, які ў стары лапаць запрог чорнага пеўня, прывёз звод даль тры разы па поўным лапцю зямлі і пачаў пасыпаць ёй страшыд ла. Толькі кінуў першую жменю, З. зароў і задрыжэў, а раскапаная ім раней зямля пачала насоўвацца і закрыла яго (в. Сінякі Гарадоцкага рна). У іншым паданні апавядаецца, што пастух хацеў захапіць у ЦарЗ. алмазную карону, але як толькі ён сарваў карону, на яго з усіх бакоў на бегла незлічоная колькасць змей. Па стух кінуўся наўцёкі і выратаваўся толькі дзякуючы таму, што дабег да манастыра пад Полацкам і зачыніў за сабой браму. У беларускіх паданнях і паверях фігуруюць лятучыя і вогненныя З. Лятучы З. (Цмок) набывае аблічча ба радатага чалавека і прыносіць свай му гаспадару ўраджай з чужых палёў. Бывае, што З. улятае праз комін і ў хаце ператвараецца ў прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахаецца ў такога хлопцаЗ., то пачынае марнець і неўзабаве памірае. Абярэгам ад за ляцанняў такога З. лічыліся асвеча ныя баркун і тоя. Часта З. набывае аблічча ўлюбёнага чалавека, якога ўжо няма. З. можа хавацца ад Бога Навальніцы ў дупле дуба і таму ў гэ тае дрэва часта бе Пярун. Вядомы Змеевы камяні (Расон шчына, в. Гогалеўка Чашніцкага р на), Змеева гара (в. Вароніна Сеннен скага рна, ваколіцы Вільні), Змеевы валы (в. Завідзічы Лепельскага рна) ды інш. Змеевы камяні звычайна ўяўляюць сабой вялікія, падоўжанай формы неапрацаваныя валуны. Воб раз З., згодна з фальклорам, нярэд ка мае кравец ці шавец, што жыве ў камяні і свае вырабы аддае праз ва конца (паданні пра камяні«краў цы» і камяні«шаўцы»). Характэр ным зяўляецца існаванне паверяў пра тое, што пашытыя боты пажада на было абуваць на ігрышчы, але толькі не ў царкву, бо там яны адра зу распадаліся на дробныя кавалкі (сведчанне сувязі шаўца з нячыстай сілай, як праціўніка Бога, а ў больш старажытныя часы праціўніка Грымотніка). Рагвалодаў камень у Аршанскім рне меў дадатковыя на звы «Кравец» і «Сцяпан». А. М. Афа насьеў у свой час звярнуў увагу на падабенства формулы надпісаў на Рагвалодавым камені і на амулетах змеевіках. Ва ўсходнеславянскіх і балцкіх фальклорных тэкстах, дзе згадваец ца аб пераследванні Грымотнікам свайго праціўніка, З., падкрэсліва ецца, што апошні знаходзіцца ўнізе, каля каранёў трохчасткавага Су светнага дрэва, на чорнай воўне. Пасля ў пераліку абектаў, пад якімі хаваецца З. (Цмок), называецца і камень. У шэрагу валачобных песняў згад ваецца камень, на якім ляжыць змяя: «На том балотцы ляжыць камень, // На том камені ды сядзіць змейка», «Ля жыць камень бялюсенькі, // Пад тым каменем люта гадзіна». З. выступае памочнікам героя, прадказвае яму шчаслівую будучыню. Адзін з распаў сюджаных матываў валачобных пес няў згадванне дароў. Гаворыцца, што «наш дар невялік, дзвярмі не ходзіць, праз акно шые» або «нашы дары невялікія: у дзверы не лезуць, у акно шыюць». Тлумачэнне гэтых выразаў вынікае пры параўнанні з паданнямі пра камянікраўцы. Там абавязковай дэталлю зяўляецца тое, што ў кожным такім камені нібыта было акенца, праз якое краўцу або шаўцу звычайна гэта быў З. ці чорт падавалі матэрыю для пра цы і плату, а таксама атрымлівалі га товыя вырабы. Выявы З. вядомыя яшчэ ў неалі тычным мастацтве Беларусі. У XI XIІ стст. на тэрыторыі Беларусі і Прыбалтыкі былі шырока распаўсю джаныя металёвыя бранзалеты і фібулы (зашпількі) са стылізаванымі канцамі ў выглядзе змяіных галоў. Ян Ласіцкі (канец XVI ст.) згадваў, што ў Беларусі «многія трымаюць у доме ручных З. і кормяць іх», а ся лянскія дзяўчаты «ўпрыгожваюць шыю каралямі з галоў З.» Гл. такса ма Цмок.