Интересные ссылки

Злыднi

Нячысцiкi, варожыя духi, якiя насылаюць на чалавека ня шчасцi. Гэта малыя гарбатыя, скур чаныя стварэннi ў вялiзных ботах i шапках або касматыя, у выглядзе цi то катоў, цi то сабак. У хаце, на якую яны час ад часу нападаюць, усё пе растае весцiся. З. звычайна жывуць вялiкiм гуртам у падпеччы, а калi выпраўляюцца адтуль, то ва ўсёй гас падарцы пачынаюць адбiраць роз ныя набыткi, шкодзяць так, што хата, дзе яны пасялiлiся, бяднее i га лее. Яны заглядваюць ва ўсе гаршкi, у лепшую кашу падсыпаюць пяску, у самае тлустае малако налiваюць вады, псуюць у дзяжы хлеб, крадуць у курэй яйкi. З. могуць узнiкнуць без усялякае прычыны, а могуць такса ма быць выклiканыя людзьмi, якiя маюць вялiкае жаданне разбагацець. З. абавязкова нападуць на таго, хто працуе падчас яды. З. становяцца персанажамi народных казак («Доля i злыднi»), яны згадваюцца ў прыказ ках: «Упрасiлiся Злыднi на тры днi, а ў тры гады з хаты не выганiш». Вобразы З. уласцiвы таксама i ўкраiнскай мiфалогii.