Интересные ссылки

Зданi

Прывнды, пужбкі, пэжал кі, тарпачы, прывіды ў выглядзе лю дзей, жывёл, неадушаўлёных прадме таў ці агнёў, што здаралася людзям «бачыць» у розных сакральна вылуча ных месцах: на могільніках ці паблі зу ад іх, на скрыжаваннях дарог (гл. Ростані), на старых дварышчах, га радзішчах, а таксама ў лесе, на полі, у сваім двары і да т. п. З. зяўляліся часта на месцах смерці ці пахавання «закладных» нябожчыкаў, людзей, што загінулі трагічнай смерцю, сама губцаў. З. зяўляюцца найчасцей у начны час, на змярканні, іх можа ба чыць адзін чалавек ці гурт людзей, яны то праўляюць поўную абыяка васць да чалавека, то ўступаюць з ім у кантакт, завабліваюць і завуць не куды падманам. Так, прывідныя жнеі, што нібыта жалі на ніве блізу старога пакінутага могільніка пасля заходу сонца, не рэагавалі на запрашэнне кабет ісці з імі дамоў, у вёску. Прыві дны карагод моладзі, што скакаў ва кол прывіднага вогнішча, наадварот, клікаў моладзь да сябе: «Да нас, да нас!», увесь час аддаляючыся, пакуль урэшце не знікаў. На месцы прывід нага карагода засталося кола, якое не зарастала травой і пра якое хадзіла паданне, што яно засталося пасля таго, як некалі моладзь гэтай мясцо васці, сабраўшыся ля царквы на ўсе начную, наладзіла карагод, і гэты ка рагод праваліўся скрозь зямлю (в. Сваткі Мядзелскага рна). З. стваралі не толькі візуальныя вобразы, але і гукавыя: рытмічнае стуканне, завы ванне, шоргат, які нагадваў крокі і рыпенне. Паўсюль бытуюць апавя данні, як людзі пакідалі толькі што набытыя дамы, бо ў іх нешта пужала, стукала, завывала. Да нашага часу за хавалася жывая вера ў хаджэнне не каторых нябожчыкаў, іх прысут насць пэўны час пасля пахавання сямя пазнае па кроках нібы па сця не, парыпванні столі ды інш. Пра тое, што чалавек спатыкаўся са З., часам здагадваюцца пасля падзеі. Так, споз ненаму падарожніку раптам прыві дзелася зграя ваўкоў. Са страху ён уско чыў на прыдарожны крыж, а звяры аблягалі яго, шчоўкалі зубамі, скрэб лі кіпцямі дрэва да раніцы. Пры дзён ным святле змучаны чалавек не знай шоў ані следу ваўкоў, і тады зразумеў, што гэта былі З. Асобны раздзел гэтых уяўленняў складаюць аповеды пра зманлівыя агні, што зяўляюцца на месцах заклятых скарбаў.