Интересные ссылки

Заяц

Табуістычныя назвы выдара пень, вытацюпень, адзін з вельмі па пулярных і ў той жа час супярэчлівых вобразаў беларускай народнай міфа логіі, важны элемент зааморфнага коду традыцыйнай беларускай мадэлі свету. Семіятычны статус З. частко ва абумоўліваецца яго марфалагіч нымі і фізічнымі асаблівасцямі. Так, у фальклорных тэкстах абыгрыва юцца і яго даўгія вушы, і шпаркія лапы, і караценькі хвосцік, і характэр ная «заечая губа», і палахлівасць, і некаторыя іншыя яго ўласцівасці. Уяўленасць З. у тэкстах розных фаль клорных жанраў неаднолькавая. Так, З. вельмі папулярны персанаж ка зак пра жывёл. Не менш часта ён су стракаецца ў чарадзейных казках і значна радзей у каляндарным аб радавым фальклоры. Сімвалічная ро ля З. вельмі яскрава праяўляецца ў шматлікіх звязаных з ім прыкметах, паверях і забабонах. У чарадзейных казках З. амаль абавязкова прысутнічае ў тых сюжэ тах, дзе персанажамі чароўнымі памочнікамі героя аказваюцца дзікія лясныя звяры. З. займае звы чайна ў гэтых шэрагах пазіцыю сама га маленькага (малодшага), часам падзяляючы яе, напрыклад, з вавёр кай або ласкай, як у казках з маты вам «звярынае малако». У гэткіх каз ках звяры дзейнічаюць супольна, у межах шэрагаў рэзка не супрацьпас таўляюцца адны адным, падзяляючы ся толькі паводле семіятычных азна каў «дужы»«слабы», «вялікі» «малы» і некаторых інш. З., як праві ла, прыцягваецца да полюсаў мініму му ў гэткіх апазіцыях. Найбольш міфалагізаванае сюжэт нае ўваходжанне З. у казках з ма тывам Кашчава (Змяёва) смерць у яйку. У гэтых казках З. уваходзіць ува ўпарадкаваныя сімвалічныя шэрагі, элементамі якіх абавязкова аказваюц ца сам З., качка і яйка. Выразны кас маганічны кантэкст казак гэткага сю жэтнага тыпу раскрывае і сімволіку З. у традыцыйнай культуры наагул. Акурат максімальная набліжанасць З. да самых пачатковых стадый касма генезу і да пракаветнага хаосу, уяў лянага пачатковымі водамі, робіць З. адным з так званых медыятараў par excellence. Ён належыць не проста па межнай зоне паміж гэтым і якімне будзь з іншых светаў, а менавіта мя жы паміж светам (космасам) і нясветам (хаосам) як гэткімі. Між іншага, перакінуўшыся З., тройчы да сягае трыдзевятага царства герой казкі «Сіняя світа». Сувязь З. са све там памерлых прасочваецца ў казцы «Аб свіным кажушку», у якой памер лая маці дае з магілы сваёй дачцэ ў памочнікі З., якога тая перахоўвае ў дуплястай хваіне і на якім яна ездзіць да касцёла. З гэтымі ўяўленнямі звязаныя і ад мысловыя прадказальніцкія ўласці васці З. Пры гэтым найчасцей З. вяш чуе нядобрае для людзей, будучы свайго роду тэрыяморфным адпавед нікам ворана. (У казцы «Бязногі ба гатыр» менавіта З. здабывае з крыні цы жывой вады, каб аджывіць героя. Цікава, што ў гэтай казцы З. дзейні чае ў пары з ваўком.) Так, паводле народных паверяў, калі, выправіў шыся ў дарогу, сустрэнеш З., то ле пей адразу ж вярнуцца дахаты, бо по спеху ў гэтай выправе не будзе. У гэтым павері З. выразна семіятычна і аксіялагічна супрацьпастаўляецца ваўку, сустрэча з якім, наадварот, прадказвае удачу. Дадзенае ўяўленне, відаць, даволі архаічнае, за гэта можа сведчыць адзін фрагмент з летапісу Данііла Галіцкага 1252 г. пра хрыш чэнне князя Міндоўга і яго паганскае мінулае: «Жряше богом своим вътай не: Нънадееви и Телявели и Диве рикъзу, заечьему богу Егда вы ехаше на поле и выбегняше заяць на поле в лес, (в) рощения не вохожа ше вну и не смеяше ни розгы уломи ти». Выклікае цікавасць згадка ней кага «заечага бога» Дыверыкса, імя якога можа разумецца і як «божы бізун», і як «Сам Бог», «Гасподзь Бог» (параўн. прускія ватыўныя формулы, накшталт, «O Deiwe Rikijs» «О, Гасподзь Бог» або «Mes Dinkaumai tebbe Rikijs Deiws» «Дзякуем табе Гасподзь Бог»), апошняя магчы масць ставіць З. у вельмі спецыфіч ную пазіцыю, характар якой яшчэ патрабуе даследавання. Дарэчы, воўк і З. выразна семія тычна супрацьпастаўляюцца і ў зга даным касмаганічным сюжэце: воўк (чароўны памочнік героя) раздзірае З. (які дзейнічае на баку антаганіста) і з таго вылятае качка, у якой схаванае яйка з Кашчавай смерцю. Нічога добрага не прадказвае і зяўленне З. пры будаўніцтве нова га дома: гэты дом абавязкова зга рыць. Не пазбегнуць масавага па жару і калі З. проста забяжыць у вёску. Гэтая нетрывіяльная сувязь З. з агнём, якая, што праўда, хутчэй ускосна выяўляецца і ў павері, быц цам калі страляць па З. са стрэльбы, то тая сапсуецца, патрабуе дадатко вага даследавання. Судачыняецца З. у фальклоры і з некаторымі ня беснымі свяціламі. Так, добра вядо мая назва сонечнай (або наагул свет лавой) плямы «зайчык». «Зайчыкамі» грае сонца на Купалле, рассыпаю чыся на мноства частак, а потым раптам збіраючыся ў адно кола. У палякаў ёсць назоў Венеры ў яе ве чаровай бачнасці Gwiazda Zaj№cowa, або Zaj№ca, у Беларусі, праўда, гэтае найменне не зафіксаванае (гл. Вечар ніца). Найбольш выразная сувязь З. з Месяцам назіраецца ў дзіцячых лічыл ках, напр.: «Заяцмесяц, ідзе быў?» У багата якіх паверях і чарадзей ных казках выяўляецца таксама і не трывіяльная сувязь З. з чараўнікамі, якія «апякуюць зайцоў» і могуць у іх пераўвасабляцца (як у казках «Хітрая навука» і « Пра хлопца, што ў ведзь мара вучыўся»). Варта адзначыць і казачны матыў, як брат, папіўшы з заечага следу, ператвараецца ў З., але потым вы ратоўвае сваю сястру ад злой мачахі, дзе З. нібы заступае месца, звычай на займанае казлянём. У. Тапароў бачыў у казках гэтага тыпу захаван не даволі архаічных уяўленняў, звя заных з рытуальнай пахавальнай практыкай індаеўрапейцаў. Субсты туцыя казляняці (гл. Казёл) З. ма тываваная іх вельмі блізкай семантыкай: абодва ўвасабляюць мужчынскую гіперсэксуальнасць і плоднасць. Аднак у казках тыпу «Пра брахлівага козліка» два тэры яморфныя ўвасабленні ўрадлівасці і плоднасці З. і каза апынаюц ца ў жорсткай апазіцыі: каза выга няе З. з яго хаткі; ні ліса, ні воўк, ні мядзведзь не змаглі даць рады; толькі певень з дапамогай пчалы вы ганяе казу з зайчыкавай хаткі (па раўн. вядомы хецкі міф пра знікла га бога ўрадлівасці Тэлепіну). Гіпервітальнасць/сэксуальнасць З. адлюстраваная ў розных непрыстой нага зместу анекдотах, прымаўках, прыпеўках і песнях (напрыклад, у бел. песні з Лепельскага рна «Ай, кум да кумы баразёнкай ішоў»). Гэ тая ж тэма абыгрываецца і ў нека торых беларускіх купальскіх песнях з відавочным эратычным кантэкстам