Интересные ссылки

Заход сонца

Параўнальна не вялікі адрэзак часу, калі Сонца на бліжаецца да небакраю, але яшчэ бач нае на небе, станавіўся вызначаль ным для многіх рытуалаў або забаро наў пэўных дзеянняў. У гэты час забaранялі класцi дзіця спаць, каб «сонца не забрала яго з сабой», не глядзелі яйкі пад квактухай, не па чыналі важных спраў. З. С. найбольш спрыяльны для дзеянняў з адгоннай, знішчальнай семантыкай (параўн. у праклёнах «Закацісь ты жаркім сонцам пад кустом»; «хуць цябе сон цам закаці»; «штоб ты на захад сонца ішоў»). Асабліва паказальны гэты тэзіс у прадпісаннях народнай меды цыны хворых дзетак насілі на зару; ваду, якой абліваўся перапалоханы, вылівалi на З. С. якраз тады, калі шар закочваўся за небасхіл. З З. С. распачынаўся час актыві зацыі духаў і душ продкаў. У гэты мо мант ладзілі вогнішча на Купалле, па чыналі вячэру на Дзяды, што мела мэтай далучэнне да жывых духаў продкаў, якія толькі з наступленнем цемры пранікалі на зямлю. Пасля З. С. не выносілі смецце з ха ты; не пазычалі агню, рэшата, зерня; заканчвалі ткацкую работу, не пакі далі кросны, аснову на сцяне, іначай гэта пагражала пранікненнем у вёску ваўкоў; не вылівалі ваду на вуліцу пасля купання дзіцяці, не пакідалі пя люшак на вулiцы і нават забаранялі смяяцца: «Сонца нема, шчо ты зубу шчэрыш». Карацей, асвоены локус за канчваў пасля З. С. сваю жыццядзей насць, а ў правы ўступаў усемагчы мы іншасвет. Асабліва небяспечным лічыўся адрэзак часу пасля З. С. да спеву першых пеўняў.