Интересные ссылки

Засуха

Прыродная зява, акружа ная ў народзе мноствам мiфiчных уяў ленняў. Прычынаю ўзнiкнення З. магло быць вядзьмарскае насланнё, а таксама выкананне людзьмi забароне ных у пэўныя каляндарныя тэрмiны дзеянняў. Справакаваць З., казалі, можа ўстаноўка платоў i агароджаў да свята Благавешчання (калi зямля яшчэ спiць, i трывожыць яе нямож на), пастаўлены не ў пару помнiк на магiле. Каб лiквiдаваць «прычыну» З., разбуралi платы, здымалi вароты i заносiлi ў балота цi ў возера; пера варочвалi помнiк (крыж), пакуль не пойдзе дождж. Верылi, што З. можа выклiкаць пахаваны тапелец, якому ўсё мала вады, i яго магiлу мусiлi палiваць крыжнакрыж цi ставiлi на насып напоўненую пасудзiну, далiва ючы яе час ад часу. Вiноўнiкам З. маглi прызнаць i самагубцу, паха ванага, насуперак народным пра вiлам, на тэрыторыi могiлак, а не за агароджаю. Каб не выклiкаць З., нiкому нiчога не пазычалi ў днi пачатку ворыва, ускопвання градаў, засевак, што тлумачылася магiяй першага дня. Каб спынiць З. i выклiкаць дождж, у народзе iснавала шмат магiчных дзеянняў: разлiвалi па полi ваду з трох цi сямі калодзежаў; дзецiпадлеткi насiлi ваду на папа рацi ў няблiзкiя сёлы; вяскоўцы аблi валi стрэчных вадою; жанчын выга нялi на раку купацца; дзеўкi i маладзiцы бегалi па полi i ўсе разам мачылiся (iмiтацыйная магiя); муж чыны касiлi траву (бо дождж не лю бiць касьбы i абавязкова праліецца); цягнулi лапаць у поле i галасiлi; выкiдвалi на двор лапату хлебную; тапiлi шчаня, кацяня цi проста са ламянае пудзiла; забiвалi жабу i ха валi яе з прытворнымi галашэннямi цi вужа (змяю) i вешалi на дрэве; падвешвалi ўнiз галавою жывога ката або вусеня; закопвалi ў зямлю жывога рака; сыпалi ў калодзеж мак вiдук цi каноплi або кiдалi туды мох, дзевяць гарошын, агародную расаду цi ўкрадзены гаршчок; праводзiлi па вулiцы баразну сахою, у якую былi ўпрэжаныя дзяўчаты; пераворвалi да рогу; разворвалi дно ракi i тройчы абыходзiлi з плугам вакол сяла, утвара ючы кола магiчнае. У выклiканнях дажджу прысутнiчаюць i хрысцiянскiя элементы: сялянкi рабiлi абыдзённiк i вешалi яго на прыдарожны крыж, а потым пры ўдзеле святара перавеш валi на абраз i хадзiлi па полi вакол сяла; малiлiся над калодзежам Богу, клалi крыж на ваду; адслужвалi мале бен ды iнш. З. прадказвалi па асаблi васцях надворя ў пэўныя каляндарныя днi i, каб не пазбавiцца ўлетку даж джоў, адзначалi дзень прарока Iллi, а таксама аблiвалiся ў Сухi (Траецкi) чацвер (або Дзевятнiк) вадою.