Интересные ссылки

Засланка

Заслонка, збсаўка. З асноўнай семантыкай агню, печы не пасрэдна звязана і сімволіка З., якая актуалізуе іх прадукавальныя і медыятыўныя функцыі, а таксама сімвалічна ўяўляе жыватворны аг мень. Апладняльная, дабратворная моц агню высвечваецца ў рытуаль ным пасадзе на З. нявесты, у карм ленні на ёй каровы. Той жа станоўчы ўплыў агню ў спалучэнні з яго ачыш чальнай накіраванасцю забяспечыў выкарыстанне З. у медыцыне і вет рынарыі. З. як неадлучная частка печы разам з ёй сімвалізавала само хатняе вогнішча як цэнтральнае мес ца ў хаце і таму рэпрэзентавала ў на родных паверях усю сялібу. Разам з тым, адкрываючы і закрываючы ча леснікі рэальнай печы, З. набыла сімвалічныя функцыі абазначэння ўваходу на «той» свет з усімі шмат лікімі варыянтамі гэтага матыву. Ад сюль выкарыстанне З. у мантычных і засцерагальных рытуалах, у абрадах з функцыяй выкрывання нечысці. У антрапаморфным кодзе З. пры падабняецца роту чалавека, а ў кан тэксце вяселля звязваецца з цнатлі васцю маладой.