Интересные ссылки

Зара-Зарнiца

Персанiфiкацыя зары, якая захоўвае рысы яшчэ iндаеўрапейскай багiнi i праяўляецца найбольш часта ў беларускiх ма гiчных тэкстахзамовах. Лячэнне замовамi, якое практыкуецца ў бе ларускай традыцыi, таксама строга абумоўлена часам у межах сутак на ранiшняй i вячэрняй зары. Адсутнасць этыялагiчных падан няў пра зару ў беларускай традыцыi кампенсуецца частымi зваротамi дя яе ў замовах, у якiх выяўляецца падабен ства нашай «зарызаранiцы» да ве дыйскай Ушас: «Заразаранiца, ясна царыца», «Заразаранiца, божжа памачнiца», «Заразаранiца, красная дзявiца», «Зорказаранiца, кроўная сястрыца» ды iнш. Так у нашай традыцыi ствараецца вобраз зары царыцы, краснай дзявiцы, памочнiцы бога (трэба разумець Сонца), блiзкай людзям, учыннай да iх просьбаў. Асаблiва ўражвае рэдкае згадванне каляснiцы зары. У беларускай замо ве нябеснае боскае сямейства зведзе на ў адным шэрагу, там згадваецца i каляснiца: «Стану я пад ясным небам, пад яснымi зарамi, перад дробнымi звяздамi, перад жаркiм сонцам i яс ным месiкам i нябеснаю каляс нiцаю» Зара ўключаецца ў набор iнiцыяцыйных загадак, якiя заха валiся ў асаблiвым раздзеле бела рускiх балад з загадкамi, дзе тэма зары адна з найбольш важных: «А што гарыць без полымя?» «Зара га рыць без полымя». Усяго такiх зага дак захавалася каля трыццаці, але найчасцей набор уключаў iх сем, усе яны датычацца мiфалагiчна вылуча ных абектаў прыроды каменя, вады, ветру, птушак (дзятла, лебе дзя, ворана), мора, каня ды iнш. У беларускiх тэкстах ранiшняя i вя чэрняя зара аднолькава шанаваныя, большасць зваротаў скiраваныя да абедзвюх разам «зорызаранiцы, божыя памачнiцы», у гiмнах «Рыгве ды» множны лiк таксама ўжываецца нярэдка: «Тое яркае багацце, якое прывозяць зоры, добрае для таго, хто складае ахвяру (i) працуе» Звароты да «зарызаранiцы» («зораўзаранiц») часта дублюецца зваротам да Прачы стай Мацi, якую можна зразумець як рэмiнiсцэнцыю архаiчнага жаночага боства, што адзначана даследнiкамi. Зара здольная надзяляць незвычай нымi якасцямi: у казцы тром сынам блiзнюкам даюць iмёны па часе нара джэння Вячорка, Паўночнiк i Заравы, i менавiта Заравы вызначаў ся найлепшымi якасцямi характару, справядлiвасцю, розумам, шчаслiвым лёсам, першыя два ганебна гiнуць. Такiм чынам, «заразаранiца», як i Ушас, памочнiца Сонца, зяўляючы ся на пагранiччы цемры i святла ча роўнай гульнёй колераў на небасхiле, азначае наступленне бачнасцi, бяс пекi, мажлiвасцi працы, стварэння дабрабыту. Пераходны момант за ўсёды адпаведны час для рытуалаў, малiтваў, якiя забяспечваюць памыс нае вырашэнне наступных спраў, по мыслаў, здароўя. Зара выступала як бы рэгулятарам жыццёвых рытмаў, была сiгналам да дзейнасцi. У трады цыйным побыце беларусаў уставаць на свiтаннi («да сонца», «на до сьвiтку», «додня») было звычайнай справай, i першае, на што чалавек кiдаў позiрк прачнуўшыся, было неба на ўсходзе: па iнтэнсiўнасцi, колеру свячэння зары можна было даведац ца, якая пара, а таксама пра надворе. Па сутнасцi, чалавек кожны дзень глядзеў на зару, вiтаў яе, прачытваў яе, акрамя хіба тых дзён, калi неба было закрыта хмарамi. Той, хто гада ваўся ў сельскай мясцовасцi (а так га давалася абсалютная большасць лю дзей у даўнiя часы), той ведае, якiя ўзрушлівыя, велiчныя, незвычайныя i непаўторныя малюнкi стварае гуль ня сонечных промняў на ўсходзе i за хадзе сонца. Таму зара павiнна была здзiўляць, захапляць, пабуджаць фантазiю, прымушаць думаць пра высокае, боскае, нябеснае. Пра сувязь зары з сонцам гаворыц ца ў купальскай песні, цікавай сваім рэфрэнам: «А пойдзем, сястрыца, // пад ясну зарыцу, // Iграй сонца із за зарою! // А возьмем сястрыца // Па жмені пшаніцы // Iграй сонца із з зарою!» (Верхнядзвінскі рн).