Интересные ссылки

Замок

У народных вераваннях вы ступаў як сiмвал аховы, зяднання цi разяднання. Разам з ключом згадваў ся i выкарыстоўваўся пры разнастай ных жыццёвых здарэннях, станавiўся элементам пэўных магiчных замоваў i дзеянняў, напаўняючыся ў кожным канкрэтным выпадку адметным сэн сам. Замкнуты З. выкарыстоўваўся ў часе першага выпасу жывёлы, на Юря, дзе выконваў функцыю абярэ га ад ваўкоў. У гэты дзень яго кiдалi пад дзверы хлява, яго насiлi пастухi ў кiшэнях («Няхай замкнецца ў ваўка пашча на ўсё лета!»). Калi жывёла гублялася, замыкалi З., i знахары чыталi над iм замовы, пакуль скацiна не вярталася. Калi ж у лесе знаходзiлi толькi рэшткi знiшчанай каровы, да рагоў яе чэрапа чаплялi замкнуты З. i абыходзiлi межы сваёй вёскi (кола магiчнае), каб драпежнiкi не цягалi астатняй худобы. З ім звязаны i хатнiя заняткi: З. клалi на века дз жы, каб ён не даваў выцякаць цесту. Часта З. як магiчны прадмет вы карыстоўвалi пры розных жыццёвых абставiнах. З яго дапамогаю, лiчылася, можна развязаць шматлiкiя праблемы. Пры нежаданнi мець дзя цей жанчына хавала замкнуты З. дзе небудзь высока да таго часу, пакуль у яе зноў не ўзнiкала жаданне прадоў жыць свой род, пасля чаго яна павiнна была яго разамкнуць. Здаралася, З. у адным i другiм стане (у залежнасцi ад жадання цi нежадання жанчыны мець дзяцей) бралi з сабою пад вянец. З. як бы прадвызначаў раскрыццё жаноча га чэрава. Каб спынiць крывацечу, падчас цяжарнасцi кiдалi замкнуты З. у ваду i праз дзень давалi яе выпiць. Пры пагрозе выкiдышу праз замкну ты З. знiзу ўверх тройчы сыпалi зер не цi прасоўвалi кавалак хлеба i лiчылi ў адваротным парадку. Роды суправаджалiся у хаце, у каморы аба вязковым размыканнем З., што азна чала сiмвалiчнае разяднанне мацi i дзiцяцi. Аналагiчныя дзеяннi рабiлiся i пры памiраннi хворага, дзе размы канне З. павiнна было паскорыць разяднанне спакутаванага цела з ду шою. Пры пахаваннi свайго дзiцяцi мацi мусіла пакласцi яму ў труну або ў яму замкнуты З. дзеля таго, каб замкнуць смерць i каб iншыя яе дзецi не памiралi. Сваё сэнсавае напаўнен не меў З. i ў варожбах. Дзяўчаты скла двалi трэсачкi накшталт кало дзежнага зруба, усярэдзiну ставiлi шклянку з вадою, а зверху клалi З. у сне павiнен быў зявiцца i адамкнуць яго той, хто неўзабаве стане мужам. Варажылi i з ключом: падвешвалi яго i, апусцiўшы ў калодзеж, глядзелi, у якi бок ён адхiляецца, гэтым вызна чалi напрамак жыхарства будучага жанiха; альбо выцягнуўшы зпад пе равернутых пасудзiн сярод iншых магчымых рэчаў менавiта ключ, меркавалi, што дзяўчына неўзабаве цi пойдзе служыць, цi стане гаспады няю. У народзе жылi легенды пра мiфічныя раслiны Папараць кветку i Разрыўтраву, якiя нiбыта маглi адмыкаць i замыкаць любыя З. i прыносiць незлiчоныя багаццi сваiм уладальнiкам. Амулетам для размы кання З. магла, казалi, служыць ней- кая адмыслова забытая костка ад чор нага ката. Розныя трактоўкi З. i ключа даюць народныя тлумачэннi сноў. Убачаныя ўвосні З. папярэдж валi чалавека засцерагчыся ад злодзе яў, а таксама ўспрымалiся парадаю памаўчаць, каб потым не прыйшлося каяцца. Згубiць ключ значыла, што не пашанцуе, знайсцi яго тайну ад крыеш, злодзея знойдзеш, трымаць ключ у руках будзеш пра ўсё ве даць. Нярэдка вобразы залатых i ся рэбраных З. i ключоў згадваюцца ў за мовах, якiя гучалi пры розных хваробах, суроках, родах. Колькасць iх можа варiравацца ў межах сiм валiчных лiчбаў: «Замыкаю гэты за гавор сямюдзесяццю замкамi, сямю дзесяццю ключамi; кiдаю ключы ў акiянмора». Гэтымi ключамi адмы каюць З. на царскiх варотах, паясы i сустаўчыкi парадзiхi, каб тая не так пакутлiва разлучалася са сваiм нара джэнцам, або разядноўваюць пару людзей з непадзеленым каханнем: «Залатыя замкi, разамкнiцеся, царскiя вароты, расчынiцеся, дзве ду шачкi, разлучыцеся». Замкнуты З. у тэксце замовы як бы замацоўваў вы казанае магiчнае пажаданне: «Етым маiм словам ключ i замок. Замок за мкну, а ключ аднясу пад Латырка мень». Выразная эратычная сімволіка З. і ключа, прычым першы, натуральна, увасабляў жаночы пачатак і больш канкрэтна жаночыя дзетародныя органы (vagina i vulva), а другі мужчынскі (penis). Гэтая сімволіка выразна выяўляецца ў шматлікіх за гадках, замацавальных формулах не каторых замоваў, накшталт: «Ключ неба, зямля замок» пры атаясамленні Неба бацька, Зямля маці або «Замок брошу ў мора, ключ аддам на неба» (між іншага, у замовепрысуш цы «любжы»). Самі дзеянні адмы кання/замыкання З. ключом сімвалі завалі, такім чынам, полавы акт (coitus), апладненне. Параўн. такса ма веснавое адмыканне зямлі св. Юр ям (радзей Юревай маці) і, як вынік, абуджэнне і апладненне зямлі нябес нымі росаміключамі: «Святы Юря, уставай рана, адмыкай зямлю, выпускай расу...»