Интересные ссылки

Шапка

Калi Сусвет праектаваць на адзенне чалавека, верху, галаве будзе адпавядаць галаўны ўбор, Ш., якая зяўляецца неадлучнай часткай яе носьбiта, сімвалізуе мужчынскі пачатак i звязаныя з ім прадукавальныя захады. Надзетая Ш. вылучае, фiксуе нутраную, замкнёную, абмежаваную прастору i гарантуе ахову ад небяспекi з боку наваколля. Адсюль апатрапеiчныя рысы галаўнога ўбору. Наадварот, паводзiны мужчыны без Ш. успрымалiся не толькi як знак яго сацыяльнай непаўнацэннасцi, але i пазначалi магчымыя цi рэальныя дачыненні з iншасветам. I  сёння актуальнае здыманне Ш. у  прысутнасцi нябожчыка, што перадусiм сiмвалiзуе сабой духоўны кантакт з памерлым, а здыманне Ш. у храме адкрытасць да кантактаў са сферай сакральнага. Жывы i цяпер звычай здымаць Ш. пры сустрэчы са знаёмым падкрэслiвае павагу да таго i iмкненне зрабiць сябе нiжэйшым, адкрытым да стасункаў. Народны этыкет прадпісвае таксама здымаць Ш., уваходзячы ў хату («Скінь шапку, Бог у хаце»), сядаючы за стол. Прадстаўнiкi іншага свету характарызавалiся адсутнасцю галаўнога ўбору цi яго незвычайнай формай параўн. вялiзную калматую Ш. Дамавiка (паводле іншых звестак, дамавік ніколі ні летам, ні зімой не носіць Ш., надзяваючы яе толькі перад смерцю гаспадара), (чырвоны) капялюш чорта, вялізныя Ш. злыдняў, канічныя Ш. з чыстага літога золата Кладнікаў. Калі Ш. нябожчыка прыкрыць запаленую   свечку, зробленую з лоюмерцвяка, то можна пабачыць чарцей, што падкаснуліся да чалавека. Роля Ш. у  дэманалогii i магiчнай практыцы абапiралася i на ўяўленнi аб ёй як аб засяроджаннi магiчнай моцы. Цiкава, што Ш. выступала нават своеасаблiвым iндыкатарам нячыстай сiлы  карова з надзетай на рогi Ш. заходзiла ў двор чараўнiцы. Знаходжанне Ш. у  кантэксце апазiцыi свой/чужы (параўн. прымаўку «Чым большы пан, тым шапка нялюдска») вызначала яе медыятыўныя функцыi, сярэдняе становiшча на мяжы светаў, што тлумачыць задзейнiчанне Ш. у магiчных рытуалах яе клалi пад галаву на Каляды, у ёй «палалi» грабянцы. Галаўны ўбор, Ш., у асобных сiтуацыях замяшчае самога чалавека (параўн. звычаi чытання малiтваў над чапцамi народжаных цi хворых, перанос у Ш. імя немаўляці, атрыманае бацькамі ад святара, а таксама прымаўку: «Чыя шапка на ком, то той будзе на том», але, з іншага боку: «Калі розуму ў галаве няма, дык шапка не дасць»). У кантэксце        вяселля Ш. выступае метафарай шлюбу, маркiруе пераходнасць сiтуацыi, пазначае сiмвалiчную смерць маладых i iх увакрэсенне ў новай якасцi. Адкрытая галава ў  сваю чаргу дэманструе бязгрэшнасць, прыроднасць, а яе пакрыванне ўводзiць сацыяльныя паказчыкi. У час вяселля, акрамя таго, iдэя Ш.кола абядноўвае ў сабе матывы авалодвання i засцярогi, у аснове якiх ляжаць рацыянальныя моманты адмяжоўвання, замыкання, абароненасцi з усiх бакоў. З Ш. звязаныя шматлікія забабоны і перасцярогі. Так, забаранялася есці ў Ш., бо іначай аглухне цешча або людзі будуць лічыць за дурня. Нельга было класці Ш. на стале, каб не выклікаць клопатаў на сваю галаву сваркі ў хаце ці расплоду   мышэй. Асцерагаліся круціць знятую Ш. на кулаку, каб не балела галава. Калі гэткае ўсё ж такі па неабачлівасці здаралася, трэба было адкруціць яе ў адваротным кірунку столькі часу, колькі яе закручвалі, або тры дні пахадзіць без Ш. ці ў нейкай іншай. Забаранялася жанчынам надзяваць мужчынскі галаўны ўбор, а мужчынам  жаноцкі. У іншым выпадку нячыстая сіла пераменіць мужчыну ў жанчыну, а жанчыну ў мужчыну і прымусіць сабе служыць. Апроч таго, мужчына стане вельмі палахлівы, а жанчыну вельмі лёгка можна будзе сурочыць, яе будзе баяцца свойская жывёла або яна стане вельмі ўлюблівай у мужчын. Адмысловыя забароны датычылі маладой дзяўчыны: каі яна надзене Ш., то або сем гадоў не выйдзе замуж ці выйдзе хіба за ўдаўца, або таксама будзе занадта ўлюблівая.

Ш. з устрэмленай у яе іголкай або протарам набывала дадатковыя магічныя ўласцівасці: у гэткую Ш. не зможа пацэліць са стрэльбы самы спрытны стралок. У чарадзейных казках Ш. зяўляецца абавязковым атрыбутам галоўнага героя: ёю ён збівае дах у хатцы на памежжы двух светаў, у якой паснулі яго браты, забыўшыся пра дапамогу, ёю выказвае пашану іншым персанажам, здымаючы з галавы. Часам Ш. галоўнага героя мае падкрэслена анамальныя фізічныя характарыстыкі (напрыклад, саракапудовая Ш.      асілка    Iллюшкі або мядзяная, сярэбраная і залатая Ш.

Iвана Iванавіча). Але асаблівая роля ў казках надаецца чароўнай Ш.невідзімцы, адмысловая сувязь якой з іншасветам асабліва выразная: яна дастаецца герою або ад прыгажуні пярэваратня, або ад бацькінябожчыка, або ад бабкі з лясной хаткі, або хітрасцю адбіраецца ў чарцей. Семіятычны статус Ш. выяўляецца і ў тлумачэннях сноў. Так, насіць у сне добрую Ш. або проста набываць новую азначала гонар і славу, насіць жа дзіравую  сорам, у чым непасрэдна праяўляецца семантыка Ш. як рэпрэзентанта чалавека і яго якасцяў. Аднак існавала і такое тлумачэнне, што надзяваць або купляць Ш. у сне азначала нажываць нейкія клопаты. Блізкая семантыка і ў тлумачэнні, што Ш. на галаве прадказвае блізкае падарожжа. Горш за ўсё было сасніць у сне страту Ш. Гэта лічылася за прадвесце вельмі вялікага няшчасця.