Интересные ссылки

Замова

Рытмiчна арганiзаваныя творы формульнага характару, якiм надавалася сiла магiчнага ўздзеяння для дасягнення розных практычных мэтаў. Утылiтарная накiраванасць З. ляжыць у аснове iх класiфiкацыi. З. выкарыстоўвалiся ў гаспадарчай, аса бiстай, сацыяльнай сферах, практыч на ва ўсiх выпадках жыцця. Адсюль iх падзел на прамысловыя (гаспадарчыя), лячэбныя, любоўныя i сацыяльна побытавыя (пазнейшае ўтварэнне). Найбольш архаiчнымi зяўляюцца прамысловыя i лекавыя З., у якiх ад люстравана ўшанаванне вады, Леса вiка, Хатнiка i ахвярапрынашэннi iм. Уплыў хрысцiянства на структуру i сутнасць З. зяўляецца чыста на мiнальным (увядзенне хрысцiянскiх персанажаў). У беларускай трады цыйнай супольнасцi найбольш шыро кае бытаванне мелi лячэбныя З., якiмi валодалi не толькi знахары i ча раўнiкi, але i простыя вяскоўцы. У другой палове ХХ ст. у беларускай вёс цы ўсе асноўныя вiды З. працягвалі бытаваць, не страцiўшы свайго функ цыянальнага прызначэння.