Интересные ссылки

Залатая гара

Вобраз беларуска га фальклору, які сімвалічна ўвасаб ляе сакральны цэнтр і вось Сусвету (axis Mundi). Вяршыня З. г. сімвалі зуе неба (параўн. у замове «Уранні і ўвечары прыбывай, малако, з поўна га месяца, з яснае зары, з залатое гары»). З. г. адзін з элементаў лан дшафтавага коду, якім мадэлююцца ідэальныя прастора і час, у прыват насці вырай. У валачобных песнях гэта ідэальны падворак гаспадара, як месца тэафаніі (богазяўлення). Двор стаіць на З. г. (варыянт: сама З. г. стаіць пасярод двара), абгароджаны тынам, вакол цячэ рака, пасярод сада расце цудоўнае дрэва з залатой карой, залатым веццем і лісцем. Гэты двор зусім не выпадкова параўноўваецца ў песнях з «раем»: «У тваім дварку, як у райку, // Сады цвітуць, пчолкі звіняць» З. г. выступае як месца тэа фаніі і ў замовах (параўн. «Iшоў Гас подзь Бог Сус Хрыстос па залатой гарэ, няслі залатыя ключы» і пад.). Вобраз З. г. мае блізкія адпаведнікі ў іншых індаеўрапейскіх міфалогіях. У роднасных культурах ёй адпавядаюць індыйская «залатая Мэру» месца знаходжання багоў, іранская Хара Бэ рэзайці («Высокая Хара») або Рыпей скія горы ў грэкаў. Вобраз З. г. адбіўся і ў мясцовых назвах: Залатая гара на Стаўбцоў шчыне; Залатая горка колішняя ваколіца Менска, цяпер вуліца ў цэнтры горада; Гара Залатая ў нава коллі Халопенічаў, Залатая гара каля в. Вярба Дрыбінскага рна, Залатая горка каля в. Прошкава Глыбоцкага рна, вёска ў Смалявіцкім рне. Але, што не менш цікава, ёсць у нас і свае Райскія горы узгоре паміж Неўлем і Себежам, якое зяўляецца водапа дзелам паміж Дзвіной і Вялікай. З іх найбольш вядомая Багатыр Гара (гл. Багатырка) паблізу мястэчка Расо ны, якую народнае паданне звязвае з жанчынайасілкам, апошнія ў сваю чаргу разумеліся як першанасельнікі нашага краю.