Интересные ссылки

Зазоўка

Дэманічная лясная істота. Мела выгляд надзвычай прыгожай дзяўчыны з русымі густымі валасамі, такімі доўгімі, што ёй непатрэбна было адзенне. Шмат маладых мужчын і хлапцоў паддавалася на яе чары. Калі яна паказвалася якомунебудзь чалавеку, той, нягледзячы на перас цярогі, як заварожаны, ішоў за ёю. Яна клікала яго па імені мілагучным голасам, пералівіста смяялася, то па казвалася, то знікала, заманьваючы глыбей у лес прывабнымі рухамі свай го стройнага цела. Пры гэтым час ад часу адхінала валасы з самых па таемных мясцін. Завёўшы глыбока ў лес, лашчыла свайго абранніка, як ніводная жанчына. Рэдка які мужчы на вяртаўся ад З., некаторыя гінулі ад яе прагнага кахання. Тыя ж, като рыя ўсё ж вярталіся да сваіх жонак ці каханак, праз некаторы час зноў сы ходзілі назад у лес, каб больш ужо ніколі не вярнуцца. Часта такіх муж чын знаходзілі павешанымі ў лесе. Не кожнага З. прымала двойчы, і тады яны самі губілі свае жыцці. Голас у З. быў чысты і меладычны, песні адмыс ловыя, панскія, таму нават не паказ ваючы сваёй вабнасці, З. магла за маніць да сябе кожнага, хто яе заслухаецца. На зіму З. некуды зніка ла. Паводле адных меркаванняў, упа дала ў зімовую спячку ці на маразы пераходзіла ў нейкі свой асабісты свет; паводле другіх абарочвалася лябёдкаю і разам з сапраўднымі лебя дзямі адлятала ў вырай. З. уяўляе са бою разнавіднасць русалак. Згадвала ся на Вілейшчыне.