Интересные ссылки

Забарона

Унiверсальная форма рэгламентацыi грамадскіх паводзін. Рэгулюе, рэгламентуе, прадпісвае, упарадкоўвае характар і змест жыц цядзейнасці чалавека ва ўсiх сферах, утрымлівае пачатак культурнага ўпа радкавання і ўпарадкаванасці. Уз нiкненне i складванне асноў З. i шырэй сістэмы З. звязана з асаблі васцямі псіхалагічнаментальнай арга нізацыі і дзейнасці ранняга чалавека. Фармаванне З. цесна было знітава на з паступовым усведамленнем неабходнасці ўнармавання першапа чатковага Хаосу, неасвоенай Прыро ды. Пачатковымі стадыямі складван ня З. можна лічыць інтуітыўныя рэакцыі ранняга чалавека з яго міфалагічнай свядомасцю на шт дзённую практыку. З развіццём працэсаў дыферэнцыя цыі З. як норма выконвае функцыю камунікацыі, падтрымліваючы стано вішча раўнавагі індывіда ў дачыненні з Прыродай і шырэй Космасам. Напаўненне З. культурным зместам зяўляецца лагічным вынікам працэ саў усведамлення і асэнсавання чала векам свайго месца ў Сусвеце. У выніку ўпарадкавання дачынен няў чалавека на ўсіх роўнях жыцця дзейнасці сфармаваліся З. гаспадар чага (утылітарнапобытавага), са цыяльнаграмадскага, уласна культур нага кшталту. У сферы гаспадарчай дзейнасці забаранялася выконваць канкрэтную працу на працягу пэўных каляндарнасвяточных дат. Напры клад, у дні Калядаў забаранялася штонебудзь шыць, вязаць, круціць, прасці. Лічылася, што парушэнне З. можа паўплываць на прыплод свой скай жывёлы, адбіцца на дабрабыце гаспадаркі. Цікавай каляднай забаро най зяўляецца З. выносіць на праця гу Калядаў смецце з хаты, у адварот ным жа выпадку куры будуць «драць» чужыя грады. Дадзеныя дзеянні за баранялася выконваць і на працягу Траецкага (Сёмушнага) тыдня, што назіраецца, напрыклад, на Крупшчы не. Як значна пазнейшы этап функ цыянавання інстытута З. зяўляецца магчымасць зняцця, ліквідацыі выні каў парушэння З. пры гаспадарчай неабходнасці шляхам рассякання ве ніка на парозе, паркана (віткі, якой мацавалася парканіна). З. на пэўныя віды гаспадарчай дзейнасці ў час Ка лядаў і на Сёмушным тыдні сведчыць аб фармаваннi яе яшчэ ў язычніцкія часы, пра што сведчаць самі назовы гэтых святаў. Значна пазней З. на працу распаўсюдзілася i на істотныя даты рэлігійнага календара. Як рэгулятыўная норма З. абыйма ла ўсе сферы гаспадарчай дзейнасці. Яе рэгламентацыя ахоплівала працэ сы сяўбы, збору ўраджаю, купліпро дажу, будаўніцтва, нарыхтовак зімо вых прыпасаў ды інш. У сацыяльнаграмадскай сферы З. рэгулявала і ўпарадкоўвала дачы ненні чалавека ў супольнасці: у сямі (працяг роду), у калектыве (у грама дзе), у родзе гэта на нутраным роўні; з іншымі супольнасцямі: ін шым родам, у дарозе і г. д. гэта на роўні вонкавым, сувязяў з наваколь ным светам. Галоўная сутнасная характарыс тыка З. яе парогавасць. Гэтая асаб лівасць шырока адлюстравана і ў га ліне духоўнай дзейнасцi чалавека. Сфера яе праяўлення і распаўсюдж вання абыймае прастору ад месца і часу выканання канкрэтных абрада вых комплексаў, улучаючы іх вер бальны кампанент, і да адлюстраван ня ў творах вуснай народнай паэзii. У мінулым выкананне, напрыклад, ка ляднай абраднасці сярод іншых змя стоўных роўняў лічылася і разгляда лася як сакральнамагічны акт тварэння і стварэння. Таму прымаца ванасць яе вытрымлівалася строга. Як пэўная норма З. знайшла сваё ад люстраванне і на роўні асобнага тэк сту. Прыкладам існавання канкрэт най З. на сацыяльнаграмадскім роўні i наступным яе адлюстраваннем у тво ры можа служыць народная песня «Чаму не прыйшоў, як месяц узый шоў...», у якой юнак у сваё апраўдан не гаворыць, што «малая (варыянт старшая) сястра, // Каб яна не ўзрас ла, // Сядзелка схавала». Як уласна ма стацкая зява З. знайшла сваё праяў ленне ў каляндарнай і сямейнай паэзіi і абраднасцi, у замовах найстара жытнейшым пласце народнай свядо масці і фальклорным жанры, у казках (асабліва чарадзейных), у баладах (часцей міфалагічнага характару i з адпаведнымі матывамі), у легендах (найбольш касмаганічнага тыпу) і многіх іншых вуснапаэтычных жан рах. У кожным фальклорным жанры рэалізацыя З. мае сваю спецыфіку, але агульным тут зяўляецца сведчан не пераходу ў шэрагу яе функ цыянавання ў іншы статус, якога звы чайна толькі і можна дасягнуць праз парушэнне яе як нормы. Адсюль вы нікае сюжэтаарганiзуючая і ствараль ная функцыя З. Арганічная прысут насць З. у фальклорных творах ускос на сведчыць пра язычніцкія пласты і вытокі яе фармавання, калі панава ла міфалагічная свядомасць. У працэсе развіцця інстытуцыяль най З. з яе пачатковым сакральнама гічным статусам трансфармавалася ў звычаёвы комплекс рознанакіравана га характару i значэння; захоўваецца i на сучасным этапе ў многіх сферах жыццядзейнасцi чалавека.