Интересные ссылки

Жэраб’i

Агульная назва прадметаў, якiя служылi пры абрадах варажбы. Усе старажытныя аўтары, якія пісалі пра славян: вiзантыйскiя гiсто рыкi, арабскiя падарожнiкi, нямецкiя хранiсты, сведчаць, што славянскiя народы перад усiмi большменш важнымi i грунтоўнымi справамi шмат увагi аддавалi правядзенню аб радаў варажбы, каб даведацца пра лёс прадпрыемства. Лiчылася, што ва ражба дае адказ бостваў на пытанне i паказвае iх волю. Такім чынам раз вязвалiся i розныя спрэчныя пытаннi. Нямецкiя хранiсты апiсваюць Ж. у выглядзе нейкiх драўляных прад метаў, якiя кiдалi на зямлю. Археа лагiчныя дадзеныя сведчаць i пра iснаванне касцяных шасцiгранных прамавугольнiкаў з разметкай на асобных гранях. На малюнках Радзi вiлаўскага летапiсу падобныя прадме ты бачым у руках кiяўлян: яны кiдаюць Ж. на чалавека, якi будзе пры несены ў ахвяру. Ж. выпала на вара гаўхрысцiян. Шмат падобных костак сустракаецца ў дружынных пахаван нях паганскiх часоў перыяду Кiеўскай Русi. Знойдзены яны i на тэрыторыi Беларусi, напрыклад у Мiнску. Варажылi i па паводзiнах жывёлы. Магчыма, адсюль узнiкла назва «жа рабец» пры азначэннi коней i птушак.