Интересные ссылки
Установка систем оценки трафика ремонт компьютеров и компьютерная помощь отрадное на кутузовке.

Жыцень

Бог восенi, якi спрыяе росту i выспяванню збажыны, гарод нiны. Яго ўяўлялi нiзкарослай iсто тай сталага веку худым i нават кашчавым, з ускудлачанымi ва ласамi. Асаблiвасць яго выгляду тры вокi (адно на патылiцы). Сагнуў шыся, ён цiха расхаджвае па палях i агародах, аглядаючы навокал, цi доб ра прыбраны ўраджай на нiвах. Знайшоўшы шмат каласоў, пакi нутых нядбайнымi жнеямi, Ж. пад бiрае iх i звязвае ў сноп, а потым пераносiць на той жнiўнiк, дзе збо жа сабрана з ашчаднасцю. У вынiку на першай нiве на наступны год усё прападзе, а на другой можна чакаць вялiкага ўраджаю. Тое ж здараецца i на агародах. Убачыўшы кагонебудзь з гаспадароў, Ж. падыходзiць да яго i грозiць паль цам, што ў будучым абяцае неўра джай. Гэтым жэстам Ж., які паўстае часам у выглядзе жабрака з тор баю, папярэджвае кожнага стрэчна га пра вялiкi ўсеагульны голад. Ж. у аблiччы жабрака можа зявіцца i перад старанным i беражлiвым гас падаром, даючы яму, такiм чынам, знак пра наблiжэнне небяспекі, каб той падрыхтаваў запас хлеба на га лодны год. Клапатлiвы Ж. заўсёды нябачна прысутнiчае пры восень скай сяўбе. Ходзячы па полi, ён су рова ўзiраецца пад ногi, утоптвае зерне, каб нiводнае не прапала i каб яно хутчэй апладнiлася зямнымi сокамi. Iмя Ж. увайшло ў прымаўкi: «Жыцень хлеба даў», «Баржджэй да Жытня, калi ў засеку хлеба не пры тне» (г. зн. звальваюць вiну на Ж., калi ў стадоле бракуе хлеба), «Жы цень з кабзой (торбай), голад на двор». Ж. быў вядомы пераважна ў Магiлёўскай i Мiнскай губернях.