Интересные ссылки

Жыта

Найважнейшая збожжавая культура беларусаў, значна мiфа лагiзаваная ў народнай свядомасцi. Пра Ж. iснуе некалькi мiфалагiчных сюжэтаў больш позняга паходжан ня: а) Ж. на зямлi пайшло з таго ка ласка, што Бог скiнуў па просьбе га лодных сабак. Каласок разарвалi сабакi, а адно зерне трапiла ў зя лю, з яго вырасла Ж. такое буйное, што з каласка намалацiлi бочку зерня. З таго часу ў людзей ёсць Ж.; б) Калi Бог першы раз пасеяў Ж. на зямлi, яно радзiлася буйным, як боб, каласы былi вялiкiя, салома высо кая. Аднак чорт прыдумаў гнаць з Ж. гарэлку, з таго часу Ж. стала дробным, бо навошта ж божы дар перарабляць у атруту; в) Людзi ця пер вельмi шануюць хлеб, але некалi так не было, хлеба было шмат, i яго кавалкi валялiся пад нагамi, на дварэ, у хляве, усюды. Убачыўшы такую непавагу да хле ба, Бог адабраў яго ў людзей. Кот i сабака пачалi прасiць у Бога хлеба, i ён даў iм па каласку. Чалавек адабраў iх, пасеяў, Ж. зноў развя лося, але хлеб людзi пачалi шана ваць з таго часу. Ж. раўназначна багаццю, раю, на зва «рай» захавалася ў абрадзе дажы нак i абрадавых зажыначных песнях.