Интересные ссылки

Жыжаль

Жыж, Жыжа, павод ле звестак фалькларыстаў XIX ст. бог агню. Згодна з паведамленнем П. Драўлянскага (П. Шпiлеўскага), у Ж. верылi пераважна на тэрыторыi Мiнскай губернi. Беларусы ўяўлялi, што Ж. расхаджвае пад зямлёй i там выпускае з сябе агонь. Калi ён робiць гэта пацiху, то саграваецца зямля, а калi хутка, то ўзнiкаюць на зямной паверхнi пажары, якiя знiшчаюць лясы i сенажацi, высушваюць палi i агароды, ад чаго яны робяцца бяс плоднымi. Iснавалi выслоўi: «Жыж унадзiўся», г. зн. «сталi часта ўзнi каць засуха цi пажар»; «няўмычны, як Жыж» «неадчэпны, прылiп чывы, як Жыж»; «Жыжка села» абазначэнне лiшая, вогніка на вуснах. З iнфармацыi П. Драўлянскага можна зрабiць выснову, што Ж. бог толькi падземнага i зямнога агню i не меў дачынення да агню сонечнага, ня беснага. Зрэшты, магло быць, што iмя гэтага персанажа мiфалогii было штучна створана прадстаўнiкамi мiфалагiчнай школы на аснове дзi цячай назвы агню «жыжа». Па раўн. таксама літ. iuл «агонь» (з дзіцячай мовы), суадносіны якога з бе ларускім словам такія ж, як у бел. Зюзя : азызнуць «змерзнуць». Усе сло вы этымалагічна роднасныя, у асно ве іх ляжыць сема «быць пякучым» (бел. жыжкі «пякучы» пра агонь, кра піву і да т. п.).