Интересные ссылки

Чысты чацвер

Вялнкi чацвйр, апошнi чацвер перад  Вялiкаднем.   У гэты дзень напярэдаднi вялiкага свята абавязкова наводзiлi чысцiню, каб увесь год потым было чыста: прыбiралi ў хаце i на падворку, мылi хлебную дзяжу. Неабходна было памыць свойскую жывёлу, асаблiва коней, каб яны былi дужыя. Паводле ўяўленняў, нават крумкачы на досвiтку носяць сваiх дзяцей купаць на раку. Адначасова з iмi трэба было i людзям мыцца ў лазнi, каб не мучыцца ад хваробаў. Хто асмелiцца выкупацца ў палонцы, той не будзе хварэць увесь год. Каровам, каб былi малочныя, аблiвалi вымя вадою, зачэрпнутай перад усходам Сонца з месца злiцця двух ручаёў, змазвалi вымя асвечаным маслам. У цэрквах на Ч. ч. асвячалi соль, якая захоўвалася цэлы год i выкарыстоўвалася ад сурокаў  i  ад нячыстай сiлы; нiткi, якiя набывалi гаючую сiлу ад звiхаў, пераломаў, пухлiны рук; мак, якi потым рассыпалi ў хлявах ад ведзьмаў. Каб выявiць ведзьму малочную, сялянкi мялi лён  i  збiралi кастрыцу. Верылi, што ведзьмы таксама збiралi кастрыцу i перасыпалi ёй вулiцу, у вынiку чаго малако першай каровы, што пераступiць праз яе, пяройдзе да ведзьмы. У Ч. ч. звычайна не спынялiся работы на агародзе i ў полi, а пасеянае ў гэты дзень збожжа (пераважна ячмень) павiнна было вырасцi чыстым, без пустазелля. Высявалi i капусную расаду, каб яе ў будучым не елi мошка i вусень. Напярэдаднi Ч.ч. рабiлi гаспадарчыя прагнозы: калi ў гэты дзень iдзе дождж, каровы ўлетку будуць малочныя i трэба чакаць ураджаю грэчкi; калi вынесеныя на ноч соль i хлеб пад ранiцу замярзалi, гэта прадказвала, што яравыя будуць пашкоджаныя маразамi. Якое надворе здаралася на Ч. ч., такое ж павiнна было быць i на Вялiкдзень. Вецер цi ясная пагода на Ч. ч. абяцалi адпаведна прадоўжыцца да Ушэсця. На Усходнiм Палессi ладзiлi памiнальную вячэру па нябожчыках. Свечкi («чацвярговыя»), якiя людзi трымалi ў царкве падчас чытання Хрыстовых пакутаў, асаблiва шанавалiся, гэтаксама як i грамнiчныя свечкi.