Интересные ссылки

Жыд

Яўрэй, персанаж беларускага фальклору, асацыяваны з прадстаўні камі этнасу, якi сфармаваўся на тэрыторыi Палесцiны ў канцы II ты сячагоддзя да н. э. На тэрыторыi Бе ларусi жыдымiгранты вядомыя з XIV ст. Большасць iх жыла ў гарадах i мястэчках замкнёнымi тэрыта рыяльнымi абшчынамi (кагаламi). Своеасаблiвасцю вызначаліся іх вы гляд, вопратка, ежа, культавае дой лiдства. Ж. (як i цыган) быў адным з вясельных персанажаў беларускага вяселля, а таксама батлейкi. Ж. фi гуруе ў беларускiх паданнях i казках (казка пра вандроўку жыдоў). Сярод масак калядоўнікаў абавязковым персанажам быў Ж. (этнаграфiчныя дэталi белая маска, гарбатасць фi гуры). Некаторыя ўяўленнi аб зявах на дворя звязваюцца з Ж. (дождж пры сонцы жыдоўскi дождж, цыганскi дождж). Падчас абраду выклiкання дажджу на Палессi ў калодзеж кiдалі гаршчок, украдзены ў суседзяўяў рэяў, аблiвалi жыдоў вадой (в. Барба раў Мазырскага рна). Для народнай дэманалогii харак тэрныя ўяўленнi аб яўрэяхзнахарах, уяўленнi аб хапуне (чорт хапае Ж. у судную ноч). Князьвозера або Чырвонае возе ра на Палессi мае таксама найменне Жыдвозера. Паводле падання, назва паходзiць ад таго, што адзiн з князёў (у розных варыянтах Радзiвiл, Вiтген штайн, нехта з Ягелаў) закахаўся ў жыдоўку. Ён баяўся яе бацькоў i таму пабудаваў на возеры замак i пасялiўся там з каханкай. Але вясеннi павадак разбурыў замак. Ад таго i пайшла наз ва Жыдвозера. У былым Пiнскiм павеце блізу в. Кухоцкая Воля пра тры курганы запiсана паданне, што ў ад ным пахаваны татары, у другiм прыгнаныя аднекуль Ж. i ў трэцiм хрысцiяне. У Беларусi вядомыя мiкратапонiмы ад слова Ж. га радзiшча Жыдава Гара, камень Жы доўская ярмолка (паблiзу Суража), Жыдоўскiя моглiцы (на Палессi) ды iнш.