Интересные ссылки

Жывот

Адзiн з найважнейшых органаў цела, якi звязаны з жыццё вай, фiзiчнакрэацыйнай, спажывец кай функцыямi. У беларускай трады цыйнай культуры Ж. выступае як сiмвал жыцця побач з галавой, сэр цам, прычым у пары з апошнiм асаблiва часта: «Каб i сэрца не су шылi, i жывата не крушылi». У замо вах Ж. звязаны з печчу, што адпавя дае iх функцыянальнаму падабенству ў чалавечым i хатнiм арганiзмах, марфалогiя якiх тут вiдавочна су адносiцца. Ж. як жыццёвакрэацый ны элемент можа выступаць i ў гiпертрафаванакарнавальным зна чэннi. Празмерны Ж., якi зяўляецца ў еўрапейскай традыцыi адным з сiм валаў чалавечага «нiзу», у беларусаў робiцца гратэскным элементам адмоў ных персанажаў, нячысцiкаў. Так, у ка зачнага Кокаця «пуза... сем метраў»; вадзянiк з «азызлым пузам». Разам з тым бог зiмы Зюзя таксама тоўсты. У беларускай традыцыйнапобытавай культуры не склаўся, у адрозненне, напрыклад, ад рускай, рэпрэзента цыйнамадэльны культ Ж., калi вялiкi Ж., выстаўлены напаказ, лiчыцца сведчаннем высокага са цыяльнага статуса.