Интересные ссылки

Жывелы

Культ Ж. вядомы ў многiх народаў свету i яго адгалоскi за хавалiся да нашых дзён. У мiфалогii Ж. выступаюць як адзiн з варыянтаў сім валічнага коду. У судачыненнях з трох часткавым падзелам Сусветнага дрэва з верхам звязваюцца птушкi, з сярэдзі най капытныя Ж., а з нiзам змеi, жабы, мышы, рыбы, бабры, выдры. У казках Ж. часта выступаюць у якасцi цудоўных памочніках герояў або як самастойныя персанажы. Ж. шырока распаўсюджаны ў сферы сiм волiкi, геральдыкi, у ювелiрным мас тацтве. Дзiцячыя цацкi робяць у вы глядзе Ж. Пякуць крэндзелi ў форме Ж., а таксама каравайныя фiгуркi, звязаныя з магiяй плоднасцi. У ста ражытнасцi былi пашыраныя амуле ты з іклаў i зубоў свойскіх i дзiкiх Ж. Абрады, звязаныя з Ж., скiраваныя на тое, каб надаць сiлу i здольнасцi Ж. людзям (абрад Камаедзiцы, ва джэнне мядзведзя, «пячы ката», ка лядныя абрады з казою i да т. п.). Мядзведзя, сабаку, бусла, жаўну і некаторых іншых Ж. беларускi фаль клор лiчыць ператворанымi людзьмі. Ж. выступалі ў ролі будаўнiчай ах вяры (асаблiва конь, певень, курыца). Перад засяленнем гаспадара ў новы дом у iм начуюць Ж.: у першую ноч пе вень i курыца, у другую гусь або кот i котка, у трэцюю парася, у чацвер тую авечка, у пятую карова, у шостую конь. I толькi на сёмую ноч, калi ўдала прайшлi папярэднiя, зася ляўся гаспадар. Iдэя такой герархii мае агульнаіндаеўрапейскія вытокі. Пэўную ролю адыгрывалi Ж. у па хавальным абрадзе, пра што сведчаць фаўнiстычныя знаходкi ў старажытных пахаваннях: напрыклад, косцi каня знойдзены ў курганах XXII стст. блізу в. Дарахi Гарадоцкага, в. Патока Клi чаўскага, у грунтовым могiльнiку блізу в. Велямiчы Столiнскага, касцяк свiннi ў кургане каля в. Нiсiмкавiчы Ча чэрскага рнаў, косткi каровы, якiя былi перавязаныя скураным раменьчыкам, у кургане блізу в. Батвiнаўка Чачэр скага рна ды iнш.). На Палессi на пярэдаднi Купалля адбывалася спаль ванне костак каня, каровы, авечкi. Каб унікнуць эпiдэмii, у ахвяру прыносiлі Ж. (на Барысаўшчыне на перакрыжаваннi дарог закопвалi жы вым чорнага пеўня, яго ж на Смален шчыне спальвалi перад абворваннем вёскi i г. д.). Шмат магiчных дзеян няў рабiлася ў народнай ветэрынарыi (на Навагрудчыне карову, якая аця лiлася, пакрывалi якойнебудзь во праткай i паiлi спецыяльнымi на парамi). Магiчныя дзеяннi здзяйснялi пры продажыкуплi жывёлы. Так, на Пiншчыне крыжападобна выстрыгалi шэрсць з крыжа цяляцi, якога збi ралiся прадаваць, i затыкалi ў сцяну хлява (каб карова пасля продажу яе дзiцяцi не перастала даiцца), купле ную карову цi каня пры ўводзе ў двор аблiвалi вадой, каб ведала дарогу да моў, скармлiвалi новаўведзенай жы вёлiне хлеб з соллю з пячной засланкi i г. д.). У Беларусi шырокавядомыя валу ны, якiя, паводле народных уяўленняў, лiчацца ператворанымi Ж. (камянi валы блізу вв. Быкавiчы Бярэзiнскага, Бiбiкi Мазырскага, Лазовiчы Ня свiжскага, Крынкi Асiповiцкага, Сце беракi Вiлейскага, Iканы Барысаўска га, Брынеў Петрыкаўскага рнаў; камянiмядзведзi блізу в. Знаменка Крупскага, Юхнаўка Докшыцкага р наў ды iнш.). Кажуць, што некаторыя камянi лячылi Ж. Каля в. Краснагор ка Браслаўскага рна ёсць камень са следам каня. Дажджавая вада са сляд ка на каменi лечыць коней. Вадой са слядка на каменi блізу в. Навiцкавiчы Камянецкага рна лечаць бародаўкi ў кароў. Вядомы камянiследавiкi са слядамi мядзведзя (в. Наўгароды Мёр скага, Пушкары Сенненскага рнаў), ката (Кеўлы Смаргонскага рна). На каменi блізу в. Журавец Асiповiцкага рна ў народзе паглыбленнi называлi слядамi мядзведзя, ваўка, зайца i лi сiцы. Паводле падання, камень ля жыць з таго часу, калi яшчэ быў мяккi, i кожны звер, якi прабягаў мiма, пакiдаў на iм свой след. Ёсць таксама камянi, звязаныя са змеямi (Змееў ка мень блізу в. Гогалеўка Чашнiцкага, Валэйкiшкi Астравецкага рнаў ды iнш.). Малюнкi Ж. (сабакi, пеўня, ката i бусла) былi праскрабаны на Святой сасне, якая яшчэ ў пачатку ХХ ст. рас ла на шырокавядомай у наваколлi Шчыткавiцкай прошчы на Бабруйш чыне (цяпер тэрыторыя Старадарож скага рна). Ж. у народным мастацтве белару саў пашыраны з першабытных часоў, калi з iмi звязвалася складаная сiс тэма паверяў, iм прыпiсвалася ахоў ная функцыя. На думку першабыт ных людзей, сiлуэты Ж. у дэкоры вырабаў цi вырашэнне формы выра бу ў выглядзе свяшчэннай Ж. павiнна было забяспечыць здароўе, дабрабыт, засцерагчы ад нячыстай сiлы. Схематычныя гравiраваныя ма люнкi цi дробная пластыка зааморф нага характару на тэрыторыi Беларусi вядомыя з часоў неалiту. На Паазерi на сценках керамiчных вырабаў трап ляюцца выявы, што нагадваюць зме яў. Вельмi дакладна зроблена падвес каамулет у выглядзе змяi са стаянкi Асавец Бешанковiцкага рна. Бага тыя знаходкi трапляюцца пры раскоп ках гарадзiшчаў жалезнага веку, асаблiва ў Падняпроўi. Досыць рэа лiстычна з глiны вылеплены конi, сабакi ды iншыя свойскiя Ж. Матывы Ж. (коней, сабак, iльвоў), т. зв. «тэра талагiчны (звярыны) стыль», вельмi папулярны ў аздабленнi рэчаў дружын набаярскага побыту XIXIII стст.: накладак калчаноў, рукаятак нажоў, зброi ды iнш. У народным мастацтве беларусаў найбольшай папулярнасцю кары сталiся вобразы каня, казы, барана. Iх сiлуэты можна бачыць у дэкоры на роднага жытла (вiльчакi, лiштвы, ка ваныя клямкi), на драўляных каў шахкарцах, дошкахштампах для фiгурнага пячэння, у вырашэннi глiняных цацаксвiстулек. У наш час сiмвалiчная роля вобразаў Ж. страча ная, але яны зяўляюцца асноваю для формаўтварэння вырабаў утылi тарнамастацкага характару ў са ломапляценнi, глiнянай i драўлянай пластыцы ды iнш. Традыцыйныя вобразы дапоўнiлi новыя: зубра, iльва, аленя, ката.