Интересные ссылки

Журавель

Жораў. Вобраз Ж. у ве раваннях беларусаў у многiм пераклi каецца з вобразам бусла. Яднае iх перадусiм вонкавае падабенства, а таксама ўспрыманне як птушак iншасвету ў яго станоўчым разуменнi. Ж. лiчылi носьбітамі дабрабыту убачыўшы iх, казалi: «Здароў будзь». Ж., як i бусла, бралі ў свой гурт калядоўнікi. У Асiповiцкiм рне да пераапранутага ў Ж. звярталiся: «Жораў, жораў! Пакажы свой нораў. Сцягнi блiн, вылецi ў комiн». У песнi «наляталi журавы iз чужое стараны, селiпалi на раллi дай расказвалi». Iх прылёт з «чужой стараны» i тлу мачыць валоданне ведамi, сакраль най iнфармацыяй. Менавiта як апя кунпродак успрымаецца Ж. у вядомай казцы пра чароўную тор бачку ды рог, якiя ён дорыць бедна му дзеду. Табу на прамое называнне гэтай птушкi Ж. «трэба казаць весялец, а не журавель, а то будзеш увесь год журыцца» зыходзiць з прынцыпаў народнаэтымалагiчнай магii, хаця можа мець і глыбейшыя вытокi. Значэнне фальклорнага вобраза Ж. падкрэслiвае яго актыўны, мужчынскi пачатак узгадаем ад найменную гульню, выразы накшталт «панадзiўся журавель у нашу кана пель» ды iнш.