Интересные ссылки

Жорны

Прылада для памолу зер ня, ручны млын. У беларускай мi фалогii часта камянi выступаюць у якасцi чортавых Ж. (наваколле Бя гомля, в. Жукаўка Вiлейскага рна ды iнш.). Паданне ў Жукаўцы гаворыць, што пакуль чорт быў малады, то мала думаў пра гаспадарку, а пад старасць нiхто не захацеў яго кармiць i давя лося яму самому здабываць ежу. Ён зрабiў з каменю Ж. i паклаў на воз. У дарозе конь стамiўся i не мог цягнуць воз. Чорт пачаў бiць каня, i той скiнуў у канаву Ж. Паданне пра Рагвалодаў камень, якi быў каля в. Дзятлава Ар шанскага рна, гаворыць, што камень калiсьцi быў на чатырох нагах i меў галаву. Млынар адсек яму галаву i зрабiў Ж. Але гэтыя Ж. самi перама лолiся ў пясок, змалолi ўсё багацце i ўсю сямю млынара. У вяліжскім па данні два браты асілкі перакідваюць Ж. цераз Дзвіну з берага на бераг, выпрабоўваючы сваю незвычайную сілу.