Интересные ссылки

Жаўранак

Належыць да добрых, «божых» птушак, шкодзiць яму, забi ваць цi ўжываць у ежу лiчылася гра хом. Згодна з этыялагiчнымi мiфамi Ж. стварыў Бог, падкiнуўшы ў неба камя чок зямлi, з чаго зрабiлася шэрая ма ленькая птушка з прыемным спевам. Ж., непрыкметна падняўшыся ў неба, заўсёды iмклiва «каменем» падае на зямлю, нiбы пацвярджаючы сваё «паходжанне». Спеў Ж. расшыфроў ваецца як яго пахвальба; калi ўзлятае ў неба: «Палячу, палячу на неба, на неба, Схаплю бога за бараду, за бара ду», а калi падае ўнiз, то нiбыта гаво рыць: «А бог мяне кiем, кiем... Тры, тры, тры!». Звычайнага Ж. не ад рознiвалi ад Ж. чубатага, так узнiкла паданне, нiбыта Ж. не ляцiць у вырай, а ператвараецца ў чубатага i зiмуе тут, шукаючы корму на сметнiках каля людскiх сялiб, адсюль i мянушка чуба таму «смяцюх». Каб выклiкаць вясну, праводзiлi абрад «Гуканне вясны», га лоўным атрыбутам якога былi спеча ныя з цеста «жаўранкi», якiх раз давалi дзецям, а аднаго спальвалi ў печы, вiдаць, у якасцi ахвяры. Пер шы спеў Ж., што прыляцелi з выраю на веснавыя праталiны, быў сiгналам да пачатку веснавых работ.