Интересные ссылки

Жаўна

Вялiкi чорны дзяцел, па водле беларускiх мiфалагiчных падан няў гэта пчалярбортнiк, ператво раны Богам у птушку за тое, што не святкаваў у нядзелю, а выдзёўбваў у сасне борць для пчол. Iншы варыянт падання таксама гаворыць пра пака ранне Богам пчаляра пераўтварэннем яго ў птушку за той самы грэх пра цу ў нядзелю, толькi ўжо чалавек рабiў засекi на дрэве, у якiм была выяўле на пчалiная сямя (такiя знакiзасекi былi ў кожнага бортнiка, якiя свед чылi пра права на пчол). За несвят каванне нядзелi чалавек, ператвора ны ў Ж., павiнны цяпер штодня, у буднi i ў святы, дзяўбцi дрэвы, рабiць у iх вялiкiя дуплы. Гэтыя паданнi маюць пад сабой рэальны грунт: Ж. любiць старыя хваёвыя лясы, дзе ў тоўстых дрэвах нястомна выдзяўбае дуплы для гнездавання. Новым дуп лом Ж. карыстаецца ўсяго адзiн год, потым рыхтуе iншае, а ранейшае зай маюць iншыя птушкi, вавёркi, кунiцы i лясныя пчолы, якiх некалi было вельмi многа ў нашых барах, а борце вае пчалярства практыкавалася яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Так што Ж. у прыродным ланцугу ўзаемазалежнас цяў выступала сапраўдным працаў нiком, якi забяспечваў жыццё для пчол. Зза яе афарбоўкi (чорны колер, чырвоная «шапачка») у Ж. склалiся няпростыя стасункі з чалавекам, яна любiць цiхiя мясцiны, дзе яе не пало хаюць. Яе не часта можна ўбачыць, назiраць за яе жыццём. Адсюль да статковая таямнiчасць, незвычай насць птушкi. Чырвоная «шапачка» на галаве гаварыла народнаму ўяў ленню пра сувязь Ж. з агнём, а рэзкi крык «пiць, пiць» перад дажджом стаў добрай прыкметай змены стану на дворя, перамены на дождж. Крык Ж., як i крык канiкнiгаўкi i некато рых iншых птушак, у паданнi тлума чыцца тым, што Ж. не ўдзельнiчала ў капаннi рэк i iншых вадаёмаў, за гэта пакарана: не можа пiць ваду на зямлi, а толькi дажджавыя кроплi. Ёсць iншыя прыкметы: калi Ж. цi iншы дзяцел дзяўбе сцяну цi вугал хаты, гэта значыць, што ў хаце нехта пам рэ. У рускiх падзёўбанае бервяно лiчылася нават непрыгодным для бу дынку, а толькi на дровы. Такiм чы нам, Ж. надаецца шмат рысаў, якiя робяць яе вешчай птушкай, звязва юць са светам чалавека i светам ду хаў, а яе сувязь з божай жывёлкай пчалой надае ёй больш станоўчай значнасцi.