Интересные ссылки

Жанчына

Апазiцыя мужчынскi/ жаночы ляжыць у падмурку цэнтраль ных супастаўленняў мiфапаэтычнай мадэлi свету: дзень/ноч, агонь/вада, неба/зямля, верхняе/нiжняе, правае/ левае, цотнае/няцотнае і да т. п. Сфе ру жаночага рэпрэзентуе ўсё, што звя зана з нараджэннем i смерцю, здароўем i хваробай, з аховай жыцця i дабрабы там. Ж. ахвотна прыпiсвалi магiчныя ўласцiвасцi, якiя абапiраюцца на ўсве дамленне цеснай сакральнай сувязi жаночага пачатку са спараджальнымi функцыямi зямлi. Таму менавiта Ж. выконвалi шматлiкiя ўтылiтарназна кавыя дзеяннi ў працэсе вырошчван ня ўраджаю, толькі яны парадкавалі агародныя справы. У асноўным за Ж. замацавалiся практычныя i ры туальныя клопаты догляду хатняй жы вёлы i птушак. Да сферы толькi жано чых заняткаў належалі ўсе працэсы па вырошчваннi, збору i апрацоўцы лёну i канапель. Прадзенне i ткацтва, якiя на мiфалагiчным роўнi разумеюцца як метафара «стварэння свету», таксама належалi Ж., што яшчэ раз падкрэслi вае яе стваральную функцыю. У боль шасцi выпадкаў Ж. аддавалася галоў ная роля ў каляндарных рытуалах i звычаях. Далучэнне Ж. да нiзу ў структурнай мадэлi, а таксама ўяўленнi пра яе фi зiялагiчную «нечыстату» i грахоўнасць далi iмпульс для залiчэння Ж. да ад моўнага вартаснага полюсу. У асоб ных выпадках Ж. лiчылася нават не бяспечнай, калi адна яе прысутнасць магла пашкодзiць будучаму ўраджаю. Калі на шляху гаспадара, якi iшоў се яць збожжа, сустракалася Ж., ён мусіў вярнуцца назад. Перакананнi ў асаб лiвай небяспецы «жаночага» чара дзейства звязаныя i з асаблiвасцямi жаночай псiхiкi, з эмацыйнай актыў насцю паводзiнаў Ж. Асаблiвым статусам надзялялася цяжарная Ж., калi падвойвалiся яе магiчныя прадукавальныя, жыва творныя здольнасцi: цяжарную Ж. прасiлi першай увайсцi ў новую хату, яна давала праз вароты хлеб карове, бiла тую сваiм фартухом дзеля паспя ховай злучкi. Аднак стан цяжарнасцi адносiў Ж. да «асаблiва нячыстых» i небяспечных iстотаў, што абумоўле на найперш яе «двудушшам» i зна ходжаннем на мяжы жыцця i смерцi. Гэтая «нечысцiня» яшчэ больш на бліжала цяжарную Ж. да кас малагiчнага нiзу, хтанiчнай сферы (існавала павере, калі не пазычыць штонебудзь цяжарнай Ж., дык у хаце зявіцца вялiкая колькасць мышэй). У большасцi выпадкаў вылучаец ца амбiвалентнасць Ж., якая паказвае на яе асаблiвае становiшча ў сiстэме традыцыйнай культуры, бо менавiта Ж. выступае як прадстаўнiк іншага свету i таму можа ўплываць на лёсы людзей i на самую зямлю. Такiм чынам, знакавыя функцыi Ж. мелi месца ва ўсiх сферах гаспа дарчай дзейнасцi i жыццёвага дабра быту беларускай вёскi. Як заўважае Т. А. Бернштам: «Жаночыя сакраль ныя «веды» ў параўнаннi з муж чынскiмi мелi больш «зямны» харак тар, былi пераважна магiчнымi, г. зн. больш архаiчнымi i ўсеабдымнымi. У вядомым сэнсе можна сказаць, што Ж. былi «гаспадынямi» зямлi яе вон кавага i нутранога (уключаючы пад земны) свету».