Интересные ссылки

Жанiцьба комiна

Жаннцьба пасвйта (посвета, падсвйта), Жа ннцьба лучнікб, абрад ушанавання пасвета, коміна, у традыцыйным ся лянскім жытле прыладаў для ас вятлення хаты лучынай або дробна пасечанымі хваёвымі карэньчыкамі, якія спальваліся на «каганцы» пры стасаваных для гэтых мэтаў старой патэльні, аскепку чыгунка або гліня най місачкі. Бытаваў пераважна на Палессі, хоць вядомыя запісы з Вілен скага пав. Віленскай губ. Пры мяркоўваўся да дзвюх каляндарных датаў: увесну да Фамінога тыдня (паводле А. Я. Багдановіча), увосень да дня Сымона/Сямёна Стоўпніка (Стаўбуна) 14 верасня (1 верасня ст. ст.). Адзначаў або пераход ад пераважна хатніх зімовых працаў да працаў на полі, гародзе (увесну), або першае пас ля летняга перапынку запальванне лу чыны, якое азначала таксама пераход ад пераважна знадворкавых працаў да працаў у хаце («Як перву раз прасці садзіліс»). Пасвет абвязвалі хмелем, стужкамі, новымі ручнікамі, упрыгож валі кветкамі (часам святаянскімі), аб сыпалі насеннем (гарбузікамі), зернем, таксама хмелем, клалі пад яго розныя «ласошчы», у «каганец» падлівалі га рэлку, кідалі скрылёчкі сала, масла, што можа ўспрымацца як рытуал ах вярапрынашэння, адрасатам якога вы ступае як персаніфікаваны пасвет, агонь, так і духпродак, які звязваўся з агнём, печчу. Падчас абраду моладзь выконвала або адмысловыя, або про ста вясельныя песні. Цікава, што бе ларусы Віленшчыны выконвалі пад час абраду Ж. к. танец «Цярэшка», традыцыйны танец каляднага святоч нага цыкла (гл. Цярэшка). Матывацыі «жаніцьбы» былі розныя: комін жэніц ца з хатай, печчу, кавянёй або нават з «працай» даўгімі зімовымі вечарамі. Комін правамерна суаднесці з узві жанскім крыжам, Сусветным дрэвам/ слупом як цэнтральнымі восямі мікра косму хаты і макракосму Сусвету. Та кім чынам, у Ж. к. назіраем агульна родавы рытуал ушанавання хатняга свяшчэннага агню з праекцыяй на агонь Сусвету з магічнай мэтай спрыяння дабрабыту ў хаце, які разу меўся ў тых жа катэгорыях, як і пара дак у Сусвеце, бо сам Сусвет на пэў ным этапе асэнсоўваўся як пабудова з цэнтральным слупам Сусветным дрэвам у сакральным цэнтры.