Интересные ссылки

Жалезны чалавек

Вобраз бела рускай міфалогіі, які мае адпаведнікі ў паўднёвых славян (балг. Железен чо век, серб. Гвоздени човек і інш.). Уяў ляўся як волат з жалеза, які ахоўвае свае лясныя ці балотныя ўладанні. На Палессі Ж. ч. палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі адны ў лес. Можа быць су пастаўлены з такімі персанажамі, як Жалезная Баба, а таксама з вобразамі волатаў, якія зяўляюцца, цалкам за каваныя ў жалезны панцыр.