Интересные ссылки

Чырвоны

Адзін з дамінантных колераў у традыцыйнай культуры беларусаў. Шматлікія рытуальнаабрадавыя кантэксты, атрыбуты найважнейшых каляндарных і сямейных абрадаў, вырабы ткацтва і творы дэкаратыўнаўжытковага мастацтва даюць падставы сцвярджаць, што Ч.колер сімвалізаваў жыццё ў самым шырокім сэнсе гэтага слова: як нараджэнне, якому спадарожнічала кроў, як перанараджэнне маладой у першую шлюбную ноч (пра што павінна была сведчыць Ч. пляма крыві на белай прасціне), нарэшце, як адраджэнне або ўваскрэсенне (сімвалам «другога нараджэння» Iсуса Хрыста стала Ч. велікоднае яйка). Усе адзначаныя ступені жыццёвага шляху суправаджаюцца пасляфазавымі, інстытуцыянальныміатрыбутамі,напоўненымі сімволікай Ч. колеру. Так, пасля першага рытуальнага купання дзіця туга спавівалі і перавязвалі спецыяльнай Ч. паскай (поясамспавівачом). Адным з галоўных атрыбутаў беларускага вясельнага абраду быў каравай. Вясельныя песні мадэлявалі і праграмавалі шкалу каштоўнасцяў і духоўную арыентацыю маладой сямі. Часцей за ўсё асноўным колерам, які характарызаваў сэнсавы аспект рытуальнага печыва, быў Ч. колер: «Ой, харошы каравай, харошы, // Знаю, яго харошыя рабілі, // Ой, удалы каравай, удалы, //  Знаю, яго ўдалыя рабілі. //Ой, чырвоны каравай, чырвоны, //

Знаю, яго чырвоныя рабілі». Ніткамі     Ч. колеру перавязвалі фігуркі дзвюх птушак, якімі звычайна завяршалася трохроўневая кампазіцыя вясельнага каравая. На палескіх караваях Ч. стужкамі перавязвалі «шышачкі»  сімвал эратычнага пачатку і адначасова элемент вянчання мадэлі свету. Пасля дзяльбы каравая маладая пераапраналася ў Ч. адзенне, якое сімвалізавала пераход яе ў статус жанчыны. На белых фартушках, якія на Радаўніцу  павязвалі на надмагільны крыж, пасярэдзіне нашываўся Ч. крыжык: знак памяці жывых. Засцерагальнапрадукавальную ролю выконвалі атрыбуты Ч. колеру ў  замовах. У замове ад хваробы вачэй дамінантнай зяўляецца наступная дэталь: «А ў нядзельку раненька, яшчэ сонца не ўсходзіць, сам Гаспод па небе ходзіць, за сабою тры кролікі водзіць. На сінім едзе, белым паганяе, а чырвоненькім ды харошанькім з вочка боль зганяе». Калі ў хаце здаралася няшчасце нехта паміраў, то цяжарную жанчыну тут жа перавязвалі Ч. поясам: новае жыццё адгароджвалі, «экраніравалі» ад    смерці. Фартушок, які павязвала маці маладога нявестцы на другі дзень вяселля, меў некалькі гарызантальных Ч. палосак, што павінна было сімвалізаваць радаводную эстафету. Ваду, у якой першы раз купалі дзяўчынку, вылівалі пад вішню, каб дзіця было прыгожае і Ч. (прыкмета здароўя і жыццёвай патэнцыі). Верхнюю частку труны абівалі тканінай Ч. колеру: жывых перасцерагалі ад смерці. Канцы  ручніка, на якім стаялі маладыя ў храме ў час вянчання, павінны былі быць Ч., што фіксавала пераход маладых з аднаго статуса ў іншы.

Святочнае народнае адзенне было своеасаблівай мадэллю свету, замкнёнай прасторай, якая стварала камфорт і захоўвала энергетыку яго носьбіта. Таму ўсе жыццёва важныя зоны адзення былі інтэнсіўна напоўнены Ч. колерам: рукавы, прошва, падол, пояс і асабліва жыццядайная зона грудзей. У народнай медыцыне шырока выкарыстоўвалася колератэрапія. Ч. колерам лячыліся вельмі цяжкія захворванні: «вогнік», «рожа», «ячмень», дзіцячыя пярэпалахі.