Интересные ссылки

Жалезны воўк

Персанаж бела рускай i лiтоўскай мiфалогii. Упершы ню згадваецца ў беларускалiтоўскiх летапiсах (Летапiс Археалагiчнага та варыства, Летапiс Рачынскага, Аль шэўскi летапiс, Румянцаўскi летапiс, Яўрэiнаўскi летапiс), самыя раннiя з якiх датуюцца XVI ст., у сюжэце, пры свечаным заснаванню горада Вiльнi вялiкiм князем лiтоўскiм Гедымiнам у пач. XIV ст. Паводле падання, князь Гедымiн неяк пасля палявання зана чаваў «на луце на Швинторозе» і яму прыснiўся сон, што на Крывой (Лысай) гары стаiць вялiкi Ж. в., а ў iм раве, «как бы сто волков выло». Паклiканы для тлумачэння сну галоўны святар Лiздзейка iнтэрпрэтаваў гэта так: «Княже великии, волк железныи знаменует город столечныи тут бу дет, а што в нем унутри ревет, то сла ва его будет слынути на весь свет». Воб раз Ж. в. некаторыя даследнікi лiчаць познiм, лiтаратурнага паходжання, але гэтаму супярэчыць тое, што Ж. в. таксама згадваецца ў беларускiх каз ках, запiсаных у XIX ст. М. Феда роўскiм у ваколiцах Лiды, легенда пра Ж. в. прасочваецца ў сучасным фаль клоры Вiленшчыны. Таксама трэба мець на ўвазе, што гарадскiм гербам Вiльнi з XVI ст. была выява святога Хрыстафора, якi пера носiць праз раку малога Хрыста. У хрысцiянскiх легендах (як усходнiх, так i заходнiх), а таксама ў праваслаў най iканаграфii св. Хрыстафор часта паказваўся сабакагаловым (вобразы сабакi i ваўка ў мiфалогii семантыч на блiзкiя), акрамя таго, святы загiнуў у малаазiйскай вобласцi Лiкiя (ад грэц. lэkoV «воўк»). Археалагiчныя раскопкi ў самай старажытнай частцы Вiльні (Крывы горад, Нiжнi замак, гара Гедымiна) па казалi наяўнасць усходнеславянскiх знаходак XIXII стст. Зыходзячы з гэ тага, можна казаць, што горад быў за снаваны крывiчамi i, магчыма, у часы князя Усяслава Полацкага. Здоль насць апошняга ператварацца ў ваў ка (г. зн. быць ваўкалакам) акцэнту ецца ў «Слове пра паход Iгаравы». Усяслаў Чарадзей у дачыненні да iншых князёў Кiеўскай Русi лiчыўся як бы непрызнаным (першапачатко ва iмя св. Хрыстафора было Рэпрэў ад лацiнскага Reprobus «адкінуты», «асуджаны»). Выбар выявы для га радскога герба Вiльнi, вiдавочна, быў звязаны з рэмiнiсцэнцыямi сапраўд ных заснавальнiкаў горада. Да таго ж у мiфалагiчных уяўленнях многiх народаў Еўропы вобраз ваўка пера важна асацыяваўся з культам права дыра вайсковай дружыны цi рода пачынальнiка племя.