Интересные ссылки

Жалезная баба

Міфічная на сельніца палёў і гародаў. Уяўлялася злой нізкарослай старою з вялікімі жа лезнымі грудзямі. Яна хапае крукам дзяцей, якія асмельваюцца заходзіць адны ў яе ўладанні, каб паласавацца гароднінай, кідае іх у сваю жалезную ступу, таўчэ і есць. Гэтыя рысы Ж. Б. можна бачыць у вобразах Русалкі (параўн. палескія ўяўленні пра жыт нёвых русалак «з цыцкбмі зелез нымі», якія зацягвалі ў жыта дзяцей), Стрыгі. Месцам жыхарства Ж. Б. на зывалі таксама студню, у якую яна за цягвала тых, хто туды заглядваў, і асабліва дзяцей.