Интересные ссылки

Жалеза

Зялеза, залеза, метал, якому ў традыцыйнай культуры на даваўся даволі высокі семіятычны статус. Ж. уваходзіла ў сімвалічную тэтраду золатасерабромедзь Ж., якая звычайна рэпрэзентавалася дзвюма трыядамі: золатасерабро медзь і золатасераброЖ. Першая трыяда стасавалася найчасцей з іншасветам, параўн. казачныя тры царствы залатое, сярэбранае і мед нае (часам выкарыстанне медзі адно сілі да пракаветных часоў першана сельнікаў асілкаўволатаў). Другая трыяда, з аднаго боку, праектуецца на бінарную апазіцыю сакральнае (золата серабро) і прафаннае (Ж.), а з другога боку, на сацыяльную трыяду царыкнязімужыкі (па раўн. у казцы «Аб Iване Бяшчас ным»: « золата і серабро і дарагея камення ета для царэй, для кня зей, для вялікіх ліц; а сталь і зялеза ета для мужыкоў»). У сваю чаргу трыяда золатасераброЖ. мае праекцыю ў колеравым кодзе, дзе ёй адпавядае трыяда чырвоны белы чорны колеры. Высокі семіятычны статус Ж. у на роднай культуры матываваны як яго прыроднымі ўласцівасцямі (моц, цвердзіня), так і спосабам яго выпра цоўкі і апрацоўкі. Ж. рэчыва, якое ўжо цалкам належыць свету культу ры, прайшоўшы працэс апрацоўкі агнём (плаўка, коўка) і вадой (загар тоўка). У гэтым сэнсе апрацоўка Ж. нагадвае працэс гатавання ежы (па раўн. апазіцыю «сырое»«гатаванае» ў К. ЛевіСтроса). Але спачатку яно належыць розным дэманічным іс тотам (у выглядзе балотнай руды, напрыклад), якія зяўляюцца яго ахоў нікамі. Таму Ж. спачатку трэба зда быць. З гэтай прычыны ва ўсіх архаіч ных грамадствах металургі і кавалі надзяляліся адмысловым сімвалічным статусам. Кавалі былі медыятарамі паміж светам Прыроды і светам Куль туры, якія транслявалі неаформлены (хаатычны) матэрыял Прыроды ў рэч Культуры. Адсюль агульнараспаўсю джаныя перакананні, што кавалі зно сяцца з «нячыстай сілай», зяўляюцца моцнымі чараўнікамі і да г. п. Прыродныя якасці Ж. моц, цвер дзіня, трываласць, а таксама сувязь з агнём падчас апрацоўкі абумовілі вы карыстанне вырабаў з Ж. у якасці ўніверсальных абярэгаў. Iх выкарыс тоўвалі як у засцерагальнай, так і ў медычнай магіі. Апатрапеічныя ўлас цівасці мелі практычна ўсе ўжытко выя вырабы з Ж.: сякера, нож, каса, серп, цвік, іголка і пад. начынне, прызначанае, каб рэзаць або калоць; качарга, чапяла, патэльня і пад. начынне, звязанае з печчу і хатнім агнём; падкова, крэсіва і пад. рэчы, чые апатрапеічныя ўласцівасці абу моўленыя не толькі іх функцыйнас цю, але і формай. Усе падобнага кшталту рэчы мелі ўласцівасць не толькі адганяць розную нечысць, хва робы, няшчасці, але і знішчаць іх. Таму ў чарадзейных казках і замовах станоўчыя персанажы дзейнічаюць прадметамі або зброяй з Ж. Так, у тэк стах гэтага кшталту рэгулярна згад ваюцца жалезныя жазло, прут, дубец, кій, пуга, кнут, меч (параўн. мечса масеч у казках), грэбні, скрабачы, ка пачы, жалезны град (як зброя Гры мотніка), булава (ляска), лук і некаторыя іншыя. З напасцямі змага юцца фантастычныя птушкі з жалез нымі дзюбамі, «какцямі», крыллямі. Універсальнымі сімваламі трыва ласці, непарушнасці і надзейнай аха ванасці ў розных жанрах беларуска га фальклору выступаюць «жалезны тын» (валачобныя і калядныя песні, замовы, чарадзейныя казкі), «жалез ныя вароты», «жалезныя дзверы» (у казачнай кузні), «жалезны мост» (як эквівалент калінавага маста), «жа лезны стоўп», «жалезная дошка» (якую нагой не праламаць), «жалез ны плат» і пад. Ахоўную прастору над зейна замыкаюць жалезныя замкі і ключы (жалезнымі замкамі св. Юря замыкае пашчы ваўкам, каб не рэзалі хатнюю жывёлу). Як прылада пака рання за ману і злачынствы ў гэтым свеце ў чарадзейных казках фігуруе «жалезная барана». Як сімвал трыва ласці і надзeйнасці ў фальклорных тэкстах сустракаюцца «жалезны сун дук» (напрыклад, з заклятымі скар бамі), «жалезныя ланцугі» (якімі, у прыватнасці, прыкуты Люцыпар), «жалезныя абручы» (што мацуюць бочку з пасаджаным у яе героем або труну). Стаптаць тры пары жалезных чаравікаў або ботаў і зесці тры жалез ныя хлябы значыць максімальна ад пакутаваць за свае пралікі і здабыць здольнасць дасягнуць недасяжнага. Мнагастайным было выкарыстан не прадметаў з Ж. у шматлікіх калян дарных і аказіянальных абрадах, асабліва ў тых, дзе найбольш актуалі зоўвалася семантыка пераходнасці (навагоднія, радзінныя, вясельныя і пад.), а таксама ў народнай медыцы не і проста ў «прафілактычнай» магіі. Так, на Каляды на Палессі Ж. клалі на прыпечку або падвешвалі ў комі не. Пры першым выгане быдла на пашу ў дзень св. Юря перад парогам хлява клалі замкнёны жалезны замок і сякеру, праз якія скаціна мусіла пе раступіць. Жалезныя рэчы, звязаныя з хатнім агнём, выкарыстоўвалі для адгону градавых хмараў. Каб пры вабіць бусла ў новую буслянку, клалі ў яе кавалак Ж. або медзі, бо іна чай, лічылася, ён у ёй не паселіцца. Каб не балела галава, трэба было тройчы ўдарыць па ёй i сказаць: «За лезна галава!» Ад грому iснаваў вер бальны абярэг: «Мая жалезна гала ва не баiцца грому». А каб галава не балела цэлы год, на Палессі падчас першага грому клалі на яе Ж. Пра маўляючы замову ад шалу, прыкла далі да ілба распаленае Ж. Цяжар ная павінна была насіць пры сабе заўсёды штосьці жалезнае, напры клад іголку, нож і г. д., каб дзіця не мучылася зза канвульсіяў «ад па вею» («навею»). Калі жанчына была «ў полазе», то каб роды былі лёгкія, ёй на ложак клалі нож і суравыя ніткі. Парадзіха, каб захаваць сябе і сваё дзіця ад высыпкі на целе («на ходу»), забівае ля парога ў хаце глы бока ў зямлю жалезны нож. Купаю чы дзіця, клалі ў ваду якуюнебудзь жалезную рэч, каб ахаваць ад суро каў. Калі ж купаць дзіця даводзілася матцы, у якой былі месячныя, то, каб яго цела не пакрылася высыпкай, маці клала ля парога штонебудзь жалезнае (нажніцы, нож, цвік, дола та і пад., лепей калі без тронкаў і калодачак) і тройчы «сплёхвала» на гэтую рэч вадой ад купання напачат ку і ў канцы купання. У дзіцячую ка лыску клалі кавалак Ж., каб яго ўлас цівасці моц і трываласць перадаліся здароўю дзіцяці. Усе ма лочныя зубы дзіцяці кідалі ў запечак, прыгаворваючы: «Мышка, мышка! На табе зуб касцяны, а дай мне жа лезны!» На Палессі, каб ахаваць дзіця ад спуду, калі па сялу неслі ня божчыка, яму пад галоўку таксама клалі штосьці жалезнае. Аднак дваістае паходжанне Ж. яго пачаткова хтанічная прырода і ўведзенасць у свет Культуры аб умоўлівае і яго сімвалічную амбіва лентнасць. У міфалогіі і фальклоры Ж. вельмі часта аказваецца азнакай прадстаўнікоў іншасвету, прычым як хтанічных і дэманічных, так і перса нажаў вышэйшай міфалогіі. Зрэшты, і кавальская справа падобна, вы находніцтва чорта. Так, у паданні «Пра касу і долата» апавядаецца, як аднойчы пайшоў чорт з Богам касіць. У Бога было долата (ёсць падставы думаць, што каменнае), а ў чорта каса. Справы ў Бога ішлі кепска і, калі пас ля абеду чорт заснуў, Бог узяў чортаву касу і накасіў яшчэ болей за чорта. Прачнуўшыся і пабачыўшы, што Бог накасіў больш за яго, чорт прапанаваў абмен касы на долата. З тых часоў ён з долатам і застаўся. Каса ж перайшла ў карыстанне людзям. Гэтаксама ў каз цы «Няшчасны Егар» яе герой хітрас цю здабывае ў чорта прыналежныя таму «тапарок», «малаток», «красіўцо» і «крамянец» (атрыбуты Перуна). Штучнасць, ненатуральнасць выра баў з Ж. робяць апошняе знакам анар мальнасці і, такім чынам, знакам роз ных дэманічных і хтанічных персанажаў. Такія персанажы або самі цалкам жалезныя (параўн. Жалезны чалавек, Жалезная баба, жалезны воўк, змяя ў казцы, якую перакоўва юць на каня), або маюць нейкія часткі цела з Ж. Так, па жалезных зубах мож на пазнаць нябожчыкаўнепрытом нікаў. М. Федароўскi прыводзiць апо вед пра наведанне сясцёрудоў iх мужамiнябожчыкамi «знаем, сяст рушко, гэта не нашы мужы, мусiць нячыстыя, бо зубы жалезныя». Жалез ную нагу мае Баба Яга (Юга) або ў яе замест ног жалезныя таўкачы, у па лескіх русалак жалезныя цыцкі («Не йдзеце ў жыто, бо там русаўка да з цыцкамі зелезнымі, да вона цебе ўхопіць да поцягне ў жыто»), у Змея ў казцы жалезны язык, а ў гадзюкі ў за мове жалезны хвост, у дзеўкі на Лука морі жалезная галава, жалезныя «дзюбкі» мелі 12 псоў цара Варыёна Анцыёнавіча ў казцы «Таратурка» і да г. п. Персанажы гэтага шэрагу могуць вылучацца і тым, што ім на лежаць жалезныя рэчы: у Бабы Ягі або ведзьмы жалезныя ступа і таў качы, жалезнымі прутамі яна карае коней за тое, што не маглі добра сха вацца ад героя казкі, у яе таксама жа лезная лазня або лазня з жалезнымі дзвярыма, у якой яна хоча змарнаваць героя; Змей частуе Кірылу Кажамяку жалезным бобам і хлебам і прапаноў вае яму сесці ў жалезнае крэсла; жа лезную ступу мае і такі казачны пер санаж, як Васіліска Дыябальска; у чорта ў пекле жалезная качарга, каб мяшаць у катлах смалу, і жалез ныя вілкі, каб варушыць у ёй грэш нікаў. На Шкляныя горы ў валада ранні Кашчы герой можа ўзлезці толькі з дапамогай спецыяльна выка ваных жалезных «какцей». Беларускаму фальклору вядомы і такі вобраз, як «жалезная гара». Ме навіта на ёй знаходзіць сваю смерць асілак Iлля Мурамец, не здолеўшы падняць маленькага кацялка. У жа лезнай гары хаваецца змей, але яе разламвае памочнік героя асілак Ла мізялеза і дапамагае перамагчы змея. Падчас некаторых абрадаў прысут насць Ж. і іншых металёвых упрыго жанняў было недапушчальным, як, напрыклад, падчас вянчання. Магчы ма, менавіта дзеля прыналежнасці ме талаў адразу некалькім, анталагічна адрозным светам.