Интересные ссылки

Жалгiун-каралюс

Паводле за ходнебеларускіх міфалагічных уяў ленняў, вялікі кароль вужоў, родны брат Акопірнаса. Як і належыць яго годнасці, Ж.К. меў на галаве блішча стую карону. Апрача таго, ён меў во латавы посвіст, які чуваць было па ўсім краі, мог хадзіць на хвасце стой ма. Усе вужы былі або яго дзецьмі, або падданымі. Уяўленні пра Ж.К. не пасрэдна працягвалі культ вужаапе куна, вельмі распаўсюджаны на Бе ларусі і ў Літве, у тым ліку і ўяўленні пра вужынага цара. Ж.К. пільна со чыць, каб хто не пакрыўдзіў гаспада ра, у якога дома жыве або жыў вуж дамавік. Дзеля таго каб паклікаць Ж.К. на дапамогу, трэба было за паліць свечку, ссучаную з тлушчу памерлага хатняга вужа. Святло гэ тай свечкі бачна было па ўсім краі. Па бачыўшы яго, Ж.К. склікаў усю сваю вужыную сілу і скіроўваў яе на помсту крыўдзіцелю. Ведалі вужы ўсе пад земныя скарбы і свайму добразычліў цу на знак падзякі маглі здабыць і гро шы і іншыя даброты. Звяртае ўвагу тое, што Ж.К., які рэпрэзентуе сферу нізу, называецца родным братам Акопірнаса. Iмя апош няга гэта нязначна перайначанае ст.прус. Акапнрмс «самы першы» (са ст.пр. uka i pirms, літар. азначае «з усіх першы»), верагодна, эпіклезы Дэйваса (гл. Дзіевас) вярхоўнага бога неба старажытных прусаў (за ходніх балтаў), які, такім чынам, рэ прэзентаваў верх касмалагічнай вер тыкалі. Дзякуючы крэўнаму сваяцтву Ж.К. і Акопірнаса касмалагічная апазіцыя верх/ніз аказвалася не кон традыкторнай, а кампліментарнай. Першы кампанент імя самаго Ж. К., імаверна, стасуецца з літ. altys «вуж», магчыма, і з нейкай дыялект най (заходне)балцкай формай.