Интересные ссылки

Жабер-трава

Міфічная цуда творная зёлка, аповед пра якую пера казаў Я. Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня». Ж.т. расце на дне глыбокага возера сярод вострых камянёў і водарасцяў у валоданнях духа Фарона аднаго з васьмі цы ганскіх духаў, якія ўплываюць на людзей. Апоўдні, у ясны, сонечны дзень, у самую спёку Ж.т. свеціцца пад вадой, бы ясная зорка. Калі сар ваць яе ў гэты момант, то можна стаць уладальнікам цудадзейнай моцы гэ тай расліны. Перад ёю губляе сваю сілу нават агонь, таму яна выкарыс тоўвалася для тушэння пажараў і за сцерагання ад іх. Лісцік Ж.т., пры кладзены да скроні, нібы здымаў з вачэй нябачную занавесу, і яны па чыналі зусім іначай глядзець на свет і бачыць будучыню. Назва Ж.т. звязана з бел. дыял. жббер, жабрэй «зябер, канапелька (Galeopsis L.), рус. пикульник» кус цістая калючая трава, якая дыванком рассцілаецца па бульбе, ячменю і г. д. і восці якой блішчаць. На семантыку маглі паўплываць назвы іншых рас лін з падобнымі або аднакарэннымі назвамі: жабрэц «цяцюшнік (Eu phrasia)» («Кветачкі на жабрацу бла кітным колерам цвітуць, расце жаб рэц на пяску»); жббур «раска (Lemna)», жббер, жббор, жббере «жабнік» густыя водарасці, якія за цягваюць паверхню вады; жббернік «незабудка балотная» зёлка з ма ленькімі светласінімі кветкамі; жабёрка «расліна павітуха» калю чая расліна, што расце ў жыце, а так сама больш аддаленыя, такія, як жббнік «жабер, раска (?)», «жббнік (Hydrocharis), рус. водокрас», «Дуб роўка серабрыстая (Potentilla argentea)»; жббіные очкі «сінія пра лескі». Частка з гэтых раслін, відавоч на, звязана з вадой. На ўтварэнне міфалагічнага вобразу Ж.т., безумоў на, паўплывала блізкасць да літоўскіх слоў з асновай на ib : iburys «свят ло, агонь», ibлti «блішчэць, свяціць, ззяць», ibuхklл, ibщtл «пралеска» (параўн. бел. жабіные очкі!) і, нарэш це, ibulys, бел. дыял. жыбулька «зя бер, жабер» усе з матываванай се мантыкай «бляску», «ззяння», што зяўляецца галоўнай азнакай і міфіч най Ж.т.